ты́ф

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ты́ф
Р. ты́фу
Д. ты́фу
В. ты́ф
Т. ты́фам
М. ты́фе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тыф, -у, м.

Вострае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца ліхаманкавым станам, інтаксікацыяй, парушэннем свядомасці.

Брушны т.

Зваротны т.

Сыпны т.

|| прым. тыфо́зны, -ая, -ае.

Т. хворы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыф (род. ты́фу) м. тиф;

брушны́ т. — брюшно́й тиф;

сыпны́ т. — сыпно́й тиф;

зваро́тны т. — возвра́тный тиф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тыф, ‑у, м.

Агульная назва некаторых вострых інфекцыйных захворванняў: брушнога тыфу, зваротнага тыфу, сыпнога тыфу і паратыфу.

•••

Брушны тыф — вострае інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца пранікненнем у кішэчнік яго ўзбуджальнікаў.

Зваротны тыф — вострае інфекцыйнае захворванне з характэрнымі ліхаманкавымі прыступамі, якія перыядычна паўтараюцца.

Сыпны тыф — вострае інфекцыйнае захворванне, якое суправаджаецца з’яўленнем на ўсім целе хворага сыпу ў выглядзе ружовых і пурпуровых плям.

[Ад грэч. týphos — зацямненне свядомасці.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыф 10/364, гл. Брушны тыф, Зваротны тыф, Сыпны тыф, Паратыфы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

тыф

(н.-лац. typhus, ад гр. typhos = зацямненне свядомасці)

умоўнае абазначэнне некаторых вострых інфекцыйных хвароб (напр. брушны т., сыпны т.), якія характарызуюцца высокай тэмпературай цела і парушэннем свядомасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Тыфтыф, народныя назвы «брушняк», «гарачка»’ (ТСБМ, Аніч., Вопыт), cif ‘тс’ (Брасл. сл.), ціф ‘тс’ (Мова Сен.), тіф, тіх ‘тс’ (Арх. Вяр.), тіф ‘тс’ (Вруб.), ціх ‘тс’ (Некр. і Байк.), ты́фус ‘тс’ (Гарэц., Некр. і Байк.) тэ́фус ‘тс’ (Патру ты́тус (Зайка Кос.). Ад адаптаванага нямецкай мовай Typhus ‘тс’ медыцынскага тэрміна лац. typhus ‘гарачка, ліхаманка’, грэч. τῦφος ‘дым, чад’, ‘здранцвеласць’ (Фасмер, 4, 63; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 576; Арол, 4, 75); відаць, праз польск. tyfusтыф’. У большасці славянскіх моў пры запазычанні магло адсякацца лац. ‑us як намінатыўны паказчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тыф м., ты́фус мед. Tphus m -;

брушны́ тыф Buchtyphus m, nterleibstyphus m, Abdominltyphus m;

сыпны́ тыф Flcktyphus m;

зваро́тны тыф Rückfalltyphus m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тыф / сыпны: сыпняк (разм.); тыфус (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Эпідэмічны тыф, гл. Сыпны тыф

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)