ты́гравы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ты́гравы ты́гравая ты́гравае ты́гравыя
Р. ты́гравага ты́гравай
ты́гравае
ты́гравага ты́гравых
Д. ты́граваму ты́гравай ты́граваму ты́гравым
В. ты́гравы (неадуш.)
ты́гравага (адуш.)
ты́гравую ты́гравае ты́гравыя (неадуш.)
ты́гравых (адуш.)
Т. ты́гравым ты́гравай
ты́граваю
ты́гравым ты́гравымі
М. ты́гравым ты́гравай ты́гравым ты́гравых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ты́гравы тигро́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́гравы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тыгра (у 1 знач.). Тыгравая шкура. □ Я спяваў аб роднай пушчы, Аб ялінах-прыгажунях, А згадаў ён пальмаў засень, Сцежкі тыгравыя ў джунглях. Гілевіч.

2. Такі, як у тыгра, уласцівы тыгру. Тыгравая афарбоўка шэрсці сабакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыгр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых з паласатай шкурай.

|| прым. ты́гравы, -ая, -ае і тыгры́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тигро́вый ты́гравы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tygrysi

тыгравы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МІ́НСКІ ЗААПА́РК.

Засн. як заасад у 1984 у Мінску ў пойме р. Свіслач аматарамі прыроды Мінскага аўтамабільнага з-да (ініцыятар Ф.І.Рэўзін). З 1995 сучасная назва. З 1997 дзярж. прадпрыемства. Пл. 17,5 га. Працуюць секцыі: млекакормячых, птушак, паўзуноў, кармлення, вет.; гурток юннатаў. Трымае больш за 600 экз. жывёл каля 110 відаў (1999). Сярод іх: тупайя, мартышка, макака-рэзус, лама, высакародны алень, дзік, дзікабраз, шыншыла, буры мядзведзь, воўк, ліса, пясец, рысь, насуха, тхор, чаротавы кот, султанка, паўлін, асаед, беркут, пустальга, філін, удаў, браз. вуж, жаба-ваданос, квакша, экзатычныя беспазваночныя і інш.; жывёлы, занесеныя ў Чырв. кнігу МСАП: еўрап. муфлон, аліўкавы агуці, даўгахвосты сурок, караткавухі слановы скакунчык, каралеўскі і залаты фазаны, мандарынка, арлан-белахвост, цёмны тыгравы пітон і інш. Многія жывёлы размнажаюцца.

Ю.В.Рабаў.

т. 10, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)