Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ТЫБР (Tevere),
рака ў Італіі, самая вялікая на Апенінскім п-ве. Даўж. 405 км, пл.бас. каля 16,5 тыс.км². Пачынаецца ў Апенінах, перасякае раўніну Марэма, упадае ў Тырэнскае м., утварае дэльту (пл. 250 км²). Паўнаводная зімой. Сярэдні гадавы расход вады 260 м³/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння, у ніжнім цячэнні нерэгулярнае суднаходства. На Т. — сталіца Італіі Рым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тыбрм. Tíber m -s i -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тибрр.Тыбр, род. Ты́бра м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
СЕПТЫМО́НЦЫУМ (лац. Septimontium ад septem сем + mons узгорак),
7 узгоркаў на левым беразе р.Тыбр (Авенцін, Вімінал, Квірынал, Капітолій, Палацін, Эсквілін, Цэлій), на якіх узнік Рым. Напачатку горад склаўся на Капітоліі і Палаціне (6 ст. да. н. э.), потым пашырыўся на суседнія ўзгоркі, нізіну да лукавіны р.Тыбр (Марсава поле) і перакінуўся на яе правы бераг (3 ст. да н. э.). Яго грамадскімі цэнтрамі былі Капітолій і комплексы Рымскага форума. У сучасным Рыме ўзгоркі С. адзначаюць гіст. цэнтр горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Tyber ~ru
Tyb|er
м.р.Тыбр
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВУ́СЦЕракі,
месца ўпадзення ракі ў мора, возера, інш. раку, а таксама месца, да якога даходзіць вадацёк. Адрозніваюць вусці: простыя, калі рэчышча не падзяляецца на рукавы і захоўваецца яго шырыня (р.Тыбр); дэльты (р. Ніл); эстуарыі (р. Тэмза); ліманныя (р.Паўд. Буг); вісячыя (у гарах); сляпыя, калі рака не даходзіць да вадаёма ці інш. ракі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РСАВА ПО́ЛЕ (Campus Martius, Ager Martius),
у Старажытным Рыме вял. нізіна на левым беразе р.Тыбр (па-за межамі горада), дзе праходзілі нар. сходы — цэнтурыятныя каміцыі. На М.п. знаходзіўся адзін з найб. шанаваных храмаў Марса (адсюль назва), у гонар якога праводзіліся ваен. агляды, спарт. спаборніцтвы, парады вершнікаў. Па аналогіі з М.п. у Стараж. Рыме названы плошчы ў інш. гарадах (М.п. ў Парыжы, С.-Пецярбургу і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЦЫІ (Horatii),
старажытны рымскі патрыцыянскі род. Яго легендарнымі прадстаўнікамі лічыліся тры юнакі-блізняты Гарацыі, якія перамаглі ў адзінаборстве трох блізнят Курыяцыяў з Альба-Лонгі ў час вайны Рыма з Альба-Лонгай (7 ст. да н.э.); Марк Гарацый Пульвіл, адзін з першых консулаў Рэспублікі, які заключыў дагавор Рыма з Карфагенам у 510—509 да н.э. і асвяціў Капіталійскі храм; Публій Гарацый Коклес (аднавокі). Праславіўся тым, што адзін абараняў мост цераз р.Тыбр ад этрускаў, якія ў 508 да н.э. наступалі на Рым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЛЬТА (назва ад абрысу вял. літары грэч. алфавіта Δ дэльта),
нізіна ў вусці ракі, складзеная рачнымі наносамі і парэзаная сеткай рукавоў і праток. Утвараецца ў выніку ўзаемадзеяння рачнога сцёку, хвалявання мора, прыліваў і згонна-нагонных цячэнняў, нарастае ад некалькіх метраў да соцень метраў за год. Адрозніваюць Д. трохвугольныя (р. Ніл), лопасцевыя (р. Місісіпі), дугападобныя (р. Лена), дзюбападобныя (р.Тыбр), запоўненыя (р. Кубань), высунутыя (р. Волга) і інш. Д. часта займаюць вял. плошчы (Амазонкі — 100 тыс.км², Волгі — 13 тыс.км²).