ТУ́ТАВА Эвеліна Рыгораўна (23.8.1933, Кіеў — 18.6.1995),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-р тэхн. н. (1989). Скончыла Ленінградскі політэхн. ін-т (1957). З 1959 у Акадэмічным навук. комплексе «Інстытуту цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук. працы па распрацоўцы тэхналогій і абсталявання для сушкі і тэрмаапрацоўкі тэрмалабільных і тэрмапластычных матэрыялаў, у т. л. прадуктаў мікрабіял. сінтэзу (кармавога канцэнтрату лізіну, малочнакіслых бактэрыяльных прэпаратаў, тарфянога нітрагіну і інш.).
Тв.:
Теплообменные аппараты типа «газовзвесь»;
(Теория и расчет). Мн., 1969 (разам з І.Л.Любошыцам. У.А.Шэйманам);
Сушка продуктов микробиологического производства. М., 1987 (разам з П.С.Куцам).
т. 16, с. 63
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)