Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
турухта́н, ‑а, м.
Балотная птушка з цёмным апярэннем, якая водзіцца ў тундры і ў лясной зоне Еўразіі. Даўганогія жоравы з турухтанамі збяруцца вялікімі кампаніямі на рыжым куп’істым балоце і давай адзін перад адным вытанцоўваць — хто больш прыгожае ды мудрагелістае каленца выкіне.Ігнаценка.Адбываліся ў пачатку лета жорсткія, але заўсёды бяскроўныя турніры птушак-турухтанаў, гэтых заўзятых дуэлянтаў.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турухта́нмзаал Kámpfhahn m -(e)s, -hähne
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Турухта́н ‘батальён, балотная птушка сямейства сяўцоў Philomachus pugnax’ (ТСБМ; Дарафееў, Птушкі; Цярохін, Охота), укр. ‘птушка Philomachus Merrem’, рус. ‘птушка Tringa pugnax’, дыял.курухта́н ’тс’. Не зусім яснага паходжання, відаць, гукапераймальнага (Праабражэнскі, 2, 21). Асоўскі (Stud, sławist., 153) выводзіць з рус.курохтан, курухтан, што з куро́хта (XVIII ст.) < *kuropta < *kuropъta (гл. таксама Сабалеўскі, РФВ, 64, 137; Фасмер, 2, 428), ідэнтычна да курапатка, што падаецца штучным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Kámpfhahn
m -(e)s, -hähne
1) заал.турухта́н
2) перан. пе́вень, забіцка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Батальён ’птушка турухтан, Philomachus’ (Інстр. II). Бясспрэчна, запазычанне. Параўн. польскую назву птушкі Мachetes pugnax — bataljon, bitny ptak, kapłonek, bojownik (a гэта па паходжанню ідэнтычна слову bataljon < франц.bataillon, італ.battaglione, гл. Варш. сл., 1, 104, 186). Турухтаны вясной (самцы) вельмі ваяўнічыя (апісанне птушкі гл. Фліпт, Птицы, 248–249). У польскай мове гэта, відаць, жартаўлівая назва.