ту́ркаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ту́ркаю ту́ркаем
2-я ас. ту́ркаеш ту́ркаеце
3-я ас. ту́ркае ту́ркаюць
Прошлы час
м. ту́ркаў ту́ркалі
ж. ту́ркала
н. ту́ркала
Загадны лад
2-я ас. ту́ркай ту́ркайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ту́ркаючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ту́ркаць1 ‘трашчаць’ (Байк. і Некр.), ‘буркаваць’ (ТС), ‘цвыркаць’ (трак., Сл. ПЗБ), ‘крычаць як жаба-туркалка ці турлушка’ (Нас.), ‘квакаць’ (ДАБМ, 303), туркну́ць ‘пратрашчаць’ (Байк. і Некр.), ‘праляцець з шумам’ (Бяльк.) Параўн. укр. ту́ркати ‘буркаваць’, рус. ту́ркать ‘крычаць’, польск. turkać ‘стукацець, грукаць’. Гукапераймальныя ўтварэнні, гл. ЕСУМ, 5, 681. Параўн. таксама тура́ць, туркаце́ць, турча́ць (гл.). Сюды ж ту́рканне ‘буркаванне шызага (‘сівога’) голуба’ (Нар. Гом.).

Ту́ркаць2 ‘будзіць тармосячы’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.), ту́ркыць ‘прымушаць устаць крыкам’ (Бяльк.; мсцісл., З нар. сл.), ту́ркнуць ‘прыкрыкнуць’ (Юрч. Фраз. 1), ту́ркаты, ту́ркатэ ‘будзіць, турбаваць, дамагацца’ (Сл. Брэс.; драг., З нар. сл.). Укр. ту́ркати ‘паўтараць адно і тое ж’, польск. turknąć ‘ударыць чым-небудзь у што-небудзь; штурхнуць’, славен. tûrkati ‘ціснуць, прыціскаць’, харв. tȕrkati, серб. ту̏ркати ‘праціскваць, прасоўваць’, дыял. ту̏ркат ‘напамінаць, каб нехта нешта зрабіў’, макед. турка ‘штурхаць, таўчы, падштурхоўваць’. Да прасл. *turьkati, якое ад *turati ‘гнаць; прыціскаць і інш.’ (Скок, 3, 525; Фурлан у Бязлай, 4, 250), гл. турыць. Сюды ж ту́ркала ‘той, хто робіць шум, лямант, не даючы спаць іншым’ (Нас., Байк. і Некр.), ту́ркыньнік ‘той, хто пакрыквае’ (Юрч. СНЛ), ту́ркыньня ‘пакрыкванне, каб прымусіць выканаць’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зату́ркаць

‘пачаць туркаць - трашчаць, крычаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зату́ркаю зату́ркаем
2-я ас. зату́ркаеш зату́ркаеце
3-я ас. зату́ркае зату́ркаюць
Прошлы час
м. зату́ркаў зату́ркалі
ж. зату́ркала
н. зату́ркала
Загадны лад
2-я ас. зату́ркай зату́ркайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зату́ркаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ту́ркалка ‘род жаб, якія крычаць бразгатлівым голасам’ (Нас., Байк. і Некр.). Гукапераймальнае ўтварэнне. Параўн. ту́ркаць, туркацець ‘тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыркаце́ць (тыркоце́ць) ‘тарахцець, трашчаць’ (жытк., Жыв. НС). Фанетычны варыянт да туркацець ‘тс’, дзеяслова інтэнсіўнага дзеяння ад ту́ркаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растурхаць ’разбудзіць, раскатурхаць’ (Сцяшк. Сл.): растурхаў сярод ночы (Сержп. Казкі), расту́ркаць, рістурька́ць ’разварушыць, растармашыць’ (Бяльк., Ян., Юрч., Жд. 3). Вытворныя ад турхаць, туркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́рхаць ‘штурхаць, піхаць, тармашыць’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ту́ркаць, ту́рхацца ‘штурхаць каго-небудзь’ (бярэз., ЛА, 2; Мова Сен.), турха́ць ‘штурхаць, піхаць’ (Касп.), турхну́ць ‘штурхануць’ (чашн., сен., ЛА, 2), турхатня́ ‘таўканіна, тузаніна’ (Ласт.). Параўн. катурхаць (гл.), польск. rozturchany ‘растрапаны’ — адносна апошняга Варбат (Исслед., 64) мяркуе, што яно ўваходзіць у лік славянскіх лексем з анамальным рэфлексам turt (< *tъrt), для якіх магчыма запазычанне з балтыйскіх моў або пераўтварэнне славянскіх формаў пад уплывам роднасных балтыйскіх. Хутчэй за ўсё, да тураць, турыць (гл.) з экспрэсіўным ‑х‑, якое чаргуецца з ‑к‑, параўн. туркаць ‘штурхаць’. Гл. штурхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турку́ць ‘туркач, мядзведка’ (шальч., Сл. ПЗБ). З літ. turkùtis ‘тс’ (Грынавяцкене, там жа, 5, 148). Параўн., аднак, польск. turkuć ‘тс’, якое Брукнер (585) разглядае як вытворнае ад turkać (гл. туркаць1); паводле Бяднарчука (Językowy obraz WKL, 19), turkuć ‘від жука’ фіксуецца з канца XIV ст. у лацінскамоўных дакументах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турча́к ‘цвыркун хатні, Gryllus domesticus’ (дзярж., Нар. сл.; трак., Сл. ПЗБ), ‘мядзведка’ (Варл., Сцяшк., Жд. 1, Сл. ПЗБ, Скарбы), турчо́к ‘цвыркун’ (брасл., паст., ЛА, 1; полац., Волк.), ту́рчык ‘мядзведка’ (Сцяшк.), ‘голуб-туркаўка’ (Байк. і Некр.), ‘нейкая птушка’ (Мат. Гом.). Да турча́ць (гл.) — дзеяслова гукапераймальнага паходжання: перадае працяглае гучанне, параўн. туркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турката́ць ‘утвараць характэрныя для галубоў гукі, буркаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нар. Гом.), туркота́ті ‘тарахцець’ (беласт., Сл. ПЗБ). Сюды ж туркаце́ць ‘утвараць характэрныя для жабаў-жарлянак гукі’ (Скарбы), ‘грукатаць (коламі па шашы)’ (Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр.); ‘ляскатаць’; туркоті͡еті ‘тс’, ту́ркот ‘грукат’ (Вруб.). Параўн. укр. туркота́ти ‘буркаваць’, ‘аднастайна тарахцець, грукаюць’, ‘мармытаць, нешта часта паўтараць’, польск. turkotać ‘тс’, славац. trkotať ‘хутка і шмат сакатаць, балбатаць’, славен. trketáti ‘гучна ступаць’. Дзеяслоў з інтэнсіўным фармантам ‑от‑ (‑ат‑), утвораны ад гукапераймальнай асновы туркаць, гл. Борысь (654) лічыць, што адпаведны назоўнік, параўн. польск. turkot ‘грукат колаў’, вытворны ад дзеяслова turkotać ‘туркатаць’, а не наадварот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)