ту́мблер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ту́мблер ту́мблеры
Р. ту́мблера ту́мблераў
Д. ту́мблеру ту́мблерам
В. ту́мблер ту́мблеры
Т. ту́мблерам ту́мблерамі
М. ту́мблеры ту́мблерах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ту́мблер, ‑а, м.

Механічны пераключальнік, які выкарыстоўваецца для камутацыі ланцугоў кіравання ў электра- і радыётэхнічных прыборах. Віця падкруціў тумблер настройкі. Нешта чорнае, падобнае на лодку, прамільгнула сярод шэрых хваль. Шыцік.

[Англ. tumbler.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́мблер м. эл., тэх. Klpp(hebel)schalter m -s, -, Hbelschalter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ту́мблер

(англ. tumbler)

механічны пераключальнік у электра- і радыётэхнічных прыборах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ту́мблер ‘механічны пераключальнік’ (ТСБМ). З англ. tumbler ‘тс’ < ‘перакульнік’, ‘акрабат’, ‘голуб-вяртун’, якое з tumble ‘падаць спатыкаючыся’, ‘перакульвацца, куляцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́мблер

(англ. tumbler)

механічны пераключальнік у электра- і радыётэхнічных прыборах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)