ту́зін

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ту́зін ту́зіны
Р. ту́зіна ту́зінаў
Д. ту́зіну ту́зінам
В. ту́зін ту́зіны
Т. ту́зінам ту́зінамі
М. ту́зіне ту́зінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ту́зін м. дю́жина ж.;

чо́ртаў т. — чёртова дю́жина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́зін, ‑а, м.

Дванаццаць аднолькавых прадметаў; камплект з дванаццаці аднолькавых прадметаў. Тузін хустак. □ Марынка выпарала рыжык, Ірынка — з тузін казлякоў, Максімка — жоўты грузд, Што выйшаў На свет адзін, без дружбакоў. Калачынскі. Галоўны бухгалтар, між іншым, славіўся тым, што мог выпіць за адзін прысест цэлы тузін шклянак чаю. Васілёнак. [Базыль] нічога не мае супраць піва і адлічвае грошы на тузін бутэлек, бо ён жа выйграў. Колас.

•••

Чортаў тузін — трынаццаць (па забабонных уяўленнях — нешчаслівы лік.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тузін

т. 16, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ту́зін м. Dtzend n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ту́зін

(польск. tuzin, ад фр. douzaine)

дванаццаць аднолькавых прадметаў;

чортаў т. — трынаццаць (па забабонных уяўленнях — нешчаслівы лік).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ту́зін ‘дванаццаць аднолькавых прадметаў’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Шпіл., Ласт., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Яруш.; смарг., беласт., гродз., Сл. ПЗБ), ту́зін і тузі́на ‘тс’ (Байк. і Некр.); ту́зін ‘нізка рыбы’ (мядз., ЛА, 1), ту́зень ‘нізка грыбоў’ (валож., там жа), ‘бярэма, вязанка’ (Вушац. сл.), ст.-бел. тузинъ, туженъ, тузанъ, тузина, тужина, тузынътузін’ (1498 г., ГСБМ). Апошнія запазычаны са ст.-польск. tuzin ‘тс’, якое са ст.-франц. douzaine (Карскі, Белорусы, 137; Булыка, Лекс. запазыч., 155). Борысь (655) пасрэднікам для польск. tuzin бачыць с.-в.-ням. totzen, tutzen ‘тс’, якое са ст.-франц. dozeine ‘дванаццатка’ < douze ‘дванаццаць’ < лац. duodecim ‘тс’, гл. таксама Фасмер, 4, 115. Махэк₂ (659) крыніцай для польск. tuzin вызначае ст.-чэш. tucen, tucet і tusen, якія з ням. Tutzet, Dutzet, пашыраных у XVI–XVII стст. у сувязі з дванаццацярычнай метралогіяй; засцярогі адносна чэшскага пасрэдніцтва для польск. tuzin падае Сяткоўскі (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 402), мяркуючы аб прамым запазычанні с.-в.-ням. totzen. Іншы погляд у Лаўчутэ (Балтизмы, 133): слова ў славянскія мовы прыйшло з літоўскай мовы (літ. tuzìnasтузін’), пярэчанні гл. Анікін, Опыт, 289–290. Сюды ж чо́ртаў ту́зін ‘трынаццаць, нешчаслівы лік’ (ТСБМ, Сержп. Прымхі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дю́жина ж. ту́зін, -на м.;

чёртова дю́жина чо́ртаў ту́зін;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tuzin

м. тузін

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДУДО́ (Пятро) (Пётр Дзмітрыевіч; 4.9.1911, в. Забалацце Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 23.2.1958),

бел. пісьменнік. Скончыў Камуніст. ін-т журналістыкі ў Мінску (1940). З 1935 у арміі. Друкаваўся з 1934. Выступаў з нарысамі і апавяданнямі. Аўтар аповесці «Першы салют» (1953) і сатыр. камедыі «Чортаў тузін» (1959).

Тв.:

Чортаў тузін. Мн., 1963;

Першы салют. Мн., 1971.

т. 6, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)