туарэ́г
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
туарэ́г |
туарэ́гі |
| Р. |
туарэ́га |
туарэ́гаў |
| Д. |
туарэ́гу |
туарэ́гам |
| В. |
туарэ́га |
туарэ́гаў |
| Т. |
туарэ́гам |
туарэ́гамі |
| М. |
туарэ́гу |
туарэ́гах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
туарэ́гі, ‑аў; адз. туарэг, ‑а, м.
Народ, які жыве ў Малі, Нігеры, Алжыры, Верхняй Вольце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туаре́ги этн. туарэ́гі, -гаў;
туаре́г ед. туарэ́г, -га м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЕРБЕ́РСКІЯ МО́ВЫ,
група сваяцкіх моў карэннага белага насельніцтва Паўн. і Зах. Афрыкі. Належаць да семіта-хаміцкіх моў і ўтвараюць моўныя астраўкі ў араб. асяроддзі. Падзяляюцца на 2 дыялектныя групы: кабільская, берабер, шлех, туарэг, зенага і інш. (пераважна на тэр. Марока, Маўрытаніі і Сахары); сукупнасць моў пад агульнай назвай зенет (Алжыр, Туніс, Трыпалітанія). Берберскім мовам уласцівы афіксацыя і ўнутраная флексія кораня, які можа складацца з дзвюх ці трох зычных. Большая частка моў беспісьмовая. Да гэтай групы адносяцца і мёртвыя мовы: лівійская, нумідыйская і гетульская.
Літ.:
Завадовский Ю.Н. Берберский язык. М., 1967.
А.Я.Міхневіч.
т. 3, с. 109
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)