трэ́шчынка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
трэ́шчынка |
трэ́шчынкі |
| Р. |
трэ́шчынкі |
трэ́шчынак |
| Д. |
трэ́шчынцы |
трэ́шчынкам |
| В. |
трэ́шчынку |
трэ́шчынкі |
| Т. |
трэ́шчынкай трэ́шчынкаю |
трэ́шчынкамі |
| М. |
трэ́шчынцы |
трэ́шчынках |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
трэ́шчынка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш. да трэшчына; невялікая трэшчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тре́щинка уменьш.
1. трэ́шчынка, -кі ж., шчы́лінка, -кі ж., раско́лінка, -кі ж.;
2. перен. трэ́шчынка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пле́на, плена, плёнка, плёначка ’тонкая шчарбінка або лускавінка на метале’ (Нас.), ’трэшчынка ляза касы, сякеры’ (ТС), параўн. рус. плена ’трэшчынка, наслоены лісточак, бліскаўка ў метале ці камені (напр., лабрадарыт)’, польск. płoń ’пелька’, plonio, чэш. дыял. plena ’шчарбінка ў жалезе’, pleń ’шчарбінка на сякеры’, славац. plena ’тс’, славен. plėna ’шчарбінка ў жалезе’, серб.-харв. шток, plena ’трухлявае месца ў дрэве’, plen(ß)vt plenav ’дрэнна каваны, са шчарбінамі’, ’рыхлы, дуплісты’, балг. плена ’трэшчына, шчыліна’. Паводле Махэка, першаснае значэнне лексемы — як у рус. плець ’зярнятка попелу (у адлітым метале)’, роднасным яму з’яўляецца літ. plėnys попел’, лат. pienes ’белы попел на вуголлі’, а таксама ст.-грэч. σπληδός, σποδός ’попел’ (Махэк₂, 458). Фасмер (3, 278) і інш. (тамсама) супастаўляюць з лат. plova ’неглыбокая трэшчына ў метале’, якое звязваюць з лат. piene ’гаралы акаліна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)