трэ́ст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трэ́ст трэ́сты
Р. трэ́ста трэ́стаў
Д. трэ́сту трэ́стам
В. трэ́ст трэ́сты
Т. трэ́стам трэ́стамі
М. трэ́сце трэ́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трэ́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Адна з форм манапалістычнага аб’яднання прадпрыемстваў з цэнтралізацыяй вытворчых, камерцыйных або юрыдычных аперацый.

Будаўнічы т.

|| прым. трэ́стаўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэст м., в разн. знач. трест

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэст, ‑а, М ‑сце, м.

1. У капіталістычных краінах — адна з форм манапалістычнага аб’яднання некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем і са стратай вытворчай, камерцыйнай і юрыдычнай самастойнасці аб’яднаных прадпрыемстваў.

2. У СССР і сацыялістычных краінах — аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем, звязаных між сабой аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны, а таксама апарат такога аб’яднання.

3. У СССР у будаўніцтве — асноўная арганізацыйна-вытворчая адзінка. Будаўніча-мантажны трэст.

[Англ. trust.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэст

т. 16, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трэст м эк Trust [trast і trʊst] m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Трэст ‘аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трест) з англ. trust (ст.-англ. trust, trost) ‘давер, вера; крэдыт; апекаванне’, якое са ст.-ісл. traust ‘давер’, параўн. ст.-в.-ням. trōst ‘давер, вернасць’, нова-в.-ням. Trost ‘зацішша’; ‘уцеха’, гоц. trausti ‘пагадненне, саюз’, ст.-англ. threowian ‘давяраць, верыць’, якія ўзыходзяць да і.-е. *dru‑ ‘магутны, моцны’ > ‘моцны, як дрэва’ (Голуб-Ліер, 491; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэст

(англ. trust)

1) аб’яднанне прадпрыемстваў, звязаных аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны;

2) манапалістычнае аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў пад адным кіраўніцтвам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

харчатрэ́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Харчовы трэст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэстава́нне, ‑я, н.

Аб’яднанне ў трэст, у трэсты. Трэставанне хімічных заводаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)