трэпа́нг, -а, мн. -і, -аў, м.

Марская беспазваночная жывёліна тыпу ігласкурых, мяса якой ужываецца ў ежу.

|| прым. трэпа́нгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэпа́нг

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трэпа́нг трэпа́нгі
Р. трэпа́нга трэпа́нгаў
Д. трэпа́нгу трэпа́нгам
В. трэпа́нга трэпа́нгаў
Т. трэпа́нгам трэпа́нгамі
М. трэпа́нгу трэпа́нгах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трэпа́нг м., зоол. трепа́нг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэпа́нг, ‑а, м.

Марская беспазваночная жывёліна тыпу ігласкурых, мяса якой з’яўляецца каштоўным харчовым прадуктам.

[Малайск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэпанг 10/315

- » - далёкаўсходні 10/315 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

трэпа́нг

(малайск. tripang)

марская беспазваночная жывёла тыпу ігласкурых, мяса якой ужываецца ў ежу ў свежым або салёна-вэнджаным выглядзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трепа́нг зоол. трэпа́нг, -га м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАЛАТУ́РЫІ,

марскія агуркі, марскія скарбонкі (Holothurioidea), клас марскіх беспазваночных тыпу ігласкурых. 5 атр., каля 1100 сучасных відаў пашыраны ў морах і акіянах, пераважна на дне. Найб. вядомыя трэпанг далёкаўсходні (Stichopus japonicus), кукумарыя, або марскі агурок японскі (Cucumaria japonica), марскі агурок выцягнуты (Trachythyone elongata), марская курачка (Psolus phantapus). Выкапнёвыя шкілетныя пласцінкі вядомы з дэвону, на Беларусі зрэдку трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкай упадзіны.

Даўж. бочачкападобнага або чэрвепадобнага цела ад некалькіх мм да 2 м, у многіх з вонкавымі прыдаткамі (шчупальцы, ножкі, папілы, парус і інш.). Цела ўкрыта мяккай скурай, якая ўтрымлівае мікраскапічныя шкілетныя вапняковыя пласцінкі (спікулы). Рот на пярэднім канцы цела, акружаны венчыкам шчупальцаў. Многія здольныя да аўтатаміі задняй ч. цела з наступнай рэгенерацыяй. Палавыя прадукты выводзяцца ў ваду, дзе яйцы апладняюцца і развіваюцца. Лічынка плавае. Некаторыя галатурыі выношваюць малявак. Аб’екты промыслу і аквакультуры (пераважна трэпанг).

т. 4, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)