трэ́нінг, -у, м.

Сістэма, рэжым спартыўных трэніровак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́нінг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. трэ́нінг
Р. трэ́нінгу
Д. трэ́нінгу
В. трэ́нінг
Т. трэ́нінгам
М. трэ́нінгу

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трэ́нінг, -гу м., спорт. тре́нинг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́нінг, ‑у, м.

Спец. Трэніроўка, а таксама выкананне спецыяльнага трэніровачнага рэжыму. Трэнінг коней. Трэнінг плыўцоў. Трэнінг балерыны.

[Англ. training.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́нінг м. Training [´trɛ:nıŋ] n -s, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трэ́нінг

(англ. training)

трэніроўка, а таксама выкананне спецыяльнага трэніровачнага рэжыму (напр. т. плыўцоў, т. коней).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трэ́нінг

(англ. training, ад англ. train = трэніраваць)

спецыяльны трэніровачны рэжым (напр. т. баксёра, т. плыўцоў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

секс-трэ́нінг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. секс-трэ́нінг секс-трэ́нінгі
Р. секс-трэ́нінгу секс-трэ́нінгаў
Д. секс-трэ́нінгу секс-трэ́нінгам
В. секс-трэ́нінг секс-трэ́нінгі
Т. секс-трэ́нінгам секс-трэ́нінгамі
М. секс-трэ́нінгу секс-трэ́нінгах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тре́нинг спорт. трэ́нінг, -гу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КУНГ-ФУ́, кун-фу (кіт. старанныя заняткі, трэніроўка),

адна з сістэм адзінаборстваў без зброі (практыка псіхафізічнага трэнінгу): аснова кэмпо; частка сістэмы ушу. Сфарміравалася ў Кітаі каля 960—1200. Дала пачатак яп. сістэмам джыу-джыцу і каратэ. У ЗША культывуецца з 1940-х г., у Еўропе — з сярэдзіны 1950-х г. Адметныя рысы стылю — псіхічны трэнінг, загартоўванне цела, развіццё скорасна-сілавых якасцей. Папулярызатар і распаўсюджвальнік К.-ф. — Б.​Лі (ЗША).

т. 9, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)