Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ.trainer ‘трэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінг ‘трэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ.train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўка ‘навучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
exercise
[ˈeksərsaɪz]1.
n.
1) практыкава́ньне n.
2) фізы́чная зара́дка
3) карыста́ньне n.
exercise of a civil right — карыста́ньне пра́вам асабі́стае свабо́ды
2.
v.t.
1) трэнава́ць
2) карыста́цца (пра́вам)
3) выко́нваць (абавя́зкі)
•
- exercise an influence
- exercise caution
3.
практыкава́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
train
[treɪn]1.
n.
1) цягні́к -а́m.
2) або́з -у m.
3) шлейф -а m. (суке́нкі)
4) хвост хваста́m.
the train of a comet — хвост камэ́ты
5) сьвіта f., картэ́ж -у m.
6) Figur. чарада́f.
a train of misfortune — чарада́ няўда́чаў
2.
v.t.
1) трэнава́ць, дрэсава́ць; прывуча́ць
to train a dog — трэнава́ць саба́ку
2) вучы́ць (спэцыя́льнасьці)
3) аб’яжджа́ць; дрэсава́ць
to train a horse — аб’яжджа́ць каня́
4) навуча́ць, рыхтава́ць
to train personnel — рыхтава́ць ка́дры
3.
v.i.
практыкава́цца, трэнава́цца
•
- in train
- train one’s voice
- train a gun
- train a telescope
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)