трыхі́на

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трыхі́на трыхі́ны
Р. трыхі́ны трыхі́н
Д. трыхі́не трыхі́нам
В. трыхі́ну трыхі́н
Т. трыхі́най
трыхі́наю
трыхі́намі
М. трыхі́не трыхі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трыхі́на ж., зоол. трихи́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыхі́на, ‑ы, ж.

Маленькі круглы чарвяк, лічынкі якога паразітуюць у мышцах свіней і іншых жывёлін і з мясной ежай перадаюцца чалавеку.

[Грэч. trichinos — валасяны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыхі́на ж. заал. Trichíne f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трыхі́на

(н.-лац. trichina, ад гр. trichinos = валасяны)

гельмінт класа нематодаў, лічынкі якога паразітуюць у мышцах свіней і іншых жывёл і з мясной ежай перадаюцца чалавеку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трихи́на зоол. трыхі́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Trichíne f -, -n заал. трыхі́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

трыхіне́ла

(н.-лац. trichinella)

тое, што і трыхіна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

trychina

ж. заал. трыхіна (Trichinella spiralis)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КРУ́ГЛЫЯ ЧЭ́РВІ,

нематоды (Nematoda), клас чарвей тыпу першаснаполасцевых. Вядомы з верхняга карбону. 3 падкласы. Апісана каля 20 тыс. відаў, агульная колькасць відаў па розных ацэнках ад 100 тыс. да 1 млн. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. трапляюцца аскарыды, вастрыцы, воласагаловы, трыхіна, нематода бульбяная, нематоды галавыя, трыхацэфаліды і інш. Жывуць у морах і прэснай вадзе, у глебе.

Даўж. ад 0,05 мм да 8,4 м. Цела цыліндрычнае, верацёна- ці ніткападобнае. нерасчлянёнае, на папярочным разрэзе круглае, укрытае шчыльнай кутыкулай. Дыхальнай і крывяноснай сістэм няма. Свабоднажывучыя формы кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Некаторыя здольныя да анаэрабіёзу і анабіёзу. Большасць раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы, ёсць жывародныя. Многія — паразіты раслін, жывёл і чалавека, выклікаюць хваробы: аскарыдоз, гельмінтозы, нематадозы, нематодныя хваробы раслін, трыхінелёз і інш.

Да арт. Круглыя чэрві: 1 — воласагалоў чалавечы; 2 — нематода бурачная разнаскурая (а — самец, б — самка).

т. 8, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)