трыумфа́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трыумфа́льны трыумфа́льная трыумфа́льнае трыумфа́льныя
Р. трыумфа́льнага трыумфа́льнай
трыумфа́льнае
трыумфа́льнага трыумфа́льных
Д. трыумфа́льнаму трыумфа́льнай трыумфа́льнаму трыумфа́льным
В. трыумфа́льны (неадуш.)
трыумфа́льнага (адуш.)
трыумфа́льную трыумфа́льнае трыумфа́льныя (неадуш.)
трыумфа́льных (адуш.)
Т. трыумфа́льным трыумфа́льнай
трыумфа́льнаю
трыумфа́льным трыумфа́льнымі
М. трыумфа́льным трыумфа́льнай трыумфа́льным трыумфа́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трыумфа́льны триумфа́льный;

~ная а́рка — триумфа́льная а́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыумфа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для ўрачыстага шэсця трыумфатара; збудаваны ў гонар якога‑н. трыумфу, перамогі, урачыстасці. Трыумфальная арка.

2. Урачысты, пераможны; які праходзіць з незвычайным уздымам. Трыумфальнае шэсце. □ — Цімафей Ільіч хоча зрабіць у ваш гонар, Міхаіл Дзям’янавіч, нейкае трыумфальнае віншаванне, — сказаў Трухан. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыумфа́льны Tri¦úmph-; tri¦umphál;

трыумфа́льная а́рка Tri¦úmphbogen m -s, -, Tri¦úmphpforte f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трыумфа́льны

(лац. triumphalis)

1) урачысты, пераможны, які праходзіць з незвычайным уздымам (напр. т-ае шэсце);

2) збудаваны ў гонар якой-н. перамогі, урачыстасці (напр. т-ая арка).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трыу́мф, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. У Старажытным Рыме: урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў сувязі з дасягнутай перамогай.

2. Наогул выдатны поспех, бліскучая перамога ў чым-н.

Т. балета.

|| прым. трыумфа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

триумфа́льный трыумфа́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

síegreich a перамо́жны, трыумфа́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

triumphál a трыумфа́льны, перамо́жны, сла́ўны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАВУЦІ́ННІК (Cortinarius),

род базідыяльных грыбоў сям. павуціннікавых. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 123 віды. Найб. вядомыя П.: анамальны (C. anomaliis), бранзалетавы, ці прыбалатуха, звычайны (C. trivialis), карычневы (C. cinnamomeus), каштанавы (C. castaneus), ліпкі (C. collintus), пахучы (C. camphoratus), трыумфальны (C. triumphans), ядомы, ці таўстуха. Трапляюцца з ліп. па вер. у лясах, на ўзлесках і лугах. Большасць з іх мікарызаўтваральнікі, утвараюць «ведзьміны кольцы».

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. да 8 см, правільная, звычайна ярка афарбаваная, зрэдку белая. Пласціны прырослыя або зыходныя. Ножка цыліндрычная або патоўшчаная, амаль заўсёды з рэшткамі пакрывала ў выглядзе павуціністага апушэння ці выпуклых кольцаў. Мякаць белаватая або жаўтаватая. Споры падоўжаныя, бураватыя. Ёсць ядавітыя, некат. ядомыя (напр., прыбалатуха, таўстуха).

Павуціннік бранзалетавы.

т. 11, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)