трысці́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трысці́нка трысці́нкі
Р. трысці́нкі трысці́нак
Д. трысці́нцы трысці́нкам
В. трысці́нку трысці́нкі
Т. трысці́нкай
трысці́нкаю
трысці́нкамі
М. трысці́нцы трысці́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трысці́нка ж.

1. (стебель тростника) трости́нка;

2. (тонкая палочка) тро́сточка;

3. (в бёрде) пласти́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трысці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Сцяблінка трыснягу. Я ўспомніў, што татары ў часы паходаў перабіраліся цераз глыбокія рэчкі па дне з трысцінкай у зубах. Карпюк.

2. Тонкая палачка для апоры пры хадзьбе. У лагер палонных .. [Вейс] прыйшоў сам. Важны, святочна апрануты, надушаны адэкалонам і з трысцінкай у руцэ. Ракітны.

3. Тонкая пласцінка ў бёрдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

reedy [ˈri:di] adj.

1. заро́слы трысняго́м/чаро́там; трысняго́вы

2. прані́злівы (пра голас, гук)

3. гі́бкі, гну́ткі; то́нкі (як трысцінка)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тро́стка ‘кіёк’ (Бяльк., Арх. Вяр.), ‘трысціна ў бёрдзе’ (мсцісл., Жыв. сл.; бяроз., Шатал.), ‘нізка ўюноў’ (ТС), трі́сткатрысцінка ў бёрдзе’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. тростка ‘трыснёг’ (Альтбаўэр), ‘назва экзатычнай расліны’ (ГСБМ). Памянш. ад тросць1, 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́сть

1. уст. (стебель тростника) трысці́на, -ны ж.;

2. (тонкая палка для опоры при ходьбе) па́лка, -кі ж.;

3. муз. трысці́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тросць1 ‘зараснік рагозу, Typha latifolia L.’ (лёзн., Яшк.), ‘чарот, Scirpius L.’ (докш., Гіл.), ст.-бел. трость ‘трысціна’ (ГСБМ). Сюды ж трось ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’ (в.-дзв., брасл., гарад., ЛА, 1). Параўн. укр. трость, трість ‘трыснёг, чарот’, рус. трость, тресть ‘тс’ , стараж.-рус. тръсть ‘сцябло трыснягу’, ст.-польск. treść, trześć ‘трыснёг, рагоз’, ст.-чэш. trest, tresť, мар. і славац. trst’ ‘траснічына’, славен. tȓst ‘трыснёг’, серб. тр̑ст ‘тс’, харв. tȓst ‘тс’, балг. тръстика ‘тс’, макед. трска, трстика ‘трыснёг’, ст.-слав. тръсть, тьрсть ‘тс’. Прасл. *trъstь, роднаснае літ. triušìs ‘чарацінка, дубец’, strustisтрысцінка ў бёрдзе’, лат. trusis ‘трыснёг’, ням. Strauch ‘куст’, ст.-грэч. θρύον ‘сіт, чарот’ (Скок, 3, 510; Фасмер, 4, 106; Сной₂, 188; Махэк₂, 657; Махэк, Jména, 290; Борысь, 642; Мяркулава, Очерки, 46; ЕСУМ, 5, 651).

Тросць2, тросьтрысцінка ў бёрдзе’ (трак., вільн., калінк., Сл. ПЗБ, Бяльк., Сцяшк., Мат. Гом., Мат., ПСл; мёрск., Ск. нар. мовы), тро́стка ‘падоўжаныя дошчачкі ў бёрдзе’ (мсцісл., Жыв. сл.); сюды ж зборн. тро́сце ‘тс’ (Мат. Гом.), тро́сця (астрав., Сл. ПЗБ), трысцё (мёрск., Ск. нар. мовы). Да папярэдняга слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трастка́трысцінка ў бёрдзе’ (беласт., Сл. ПЗБ), трі́стка ‘тс’ (малар., Сл. Брэс.), трасці́на, трасціна́, тро́сціна, трасці́нка ‘тонкая пласцінка ў бёрдзе’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ; мёрск., Ск. нар. мовы), трэ́сціна ‘тс’ (Ян.), тросці́на ‘тс’ (ТС); трості́на ‘тс’ (лун., Шатал.), трасцё, трысцё, трысце́ зборн. ‘пласцінкі ў бёрдзе’ (Сл. ПЗБ, Бяльк., Сцяшк., Мат. Гом., Ян., Скарбы; брагін., Нар. сл.), трысте́ ‘тс’ (Сл. Брэс.), траста́ ‘трысцінкі ў бёрдзе’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Параўн. укр. дыял. тро́стка ‘дэталь ткацкага стану’, рус. треста́ ‘бёрда’, польск. trzcinka ‘дэталь ткацкага стану, цэўка’, trestka ‘пласцінка ў бёрдзе’, trościna, trosta, treście, troście, харв. trst ‘бёрда’. З прасл. *trostь, *trъsta (гл. тросць, траста) з пазнейшай суфіксацыяй і спецыялізацыяй. Сюды ж трасці́ць ‘рабіць новае бёрда, устаўляць у яго трасціны’ (в.-дзв., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

laseczka

laseczk|a

ж.

1. палачка, трысцінка;

laseczka czarodziejska — чарадзейная палачка;

2. палачка; рыска;

3. біял. палачка, бацыла;

~i tężca — палачкі слупняку;

~i Kocha — палачкі Коха

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

laska

ж.

1. ляска, палка, трысцінка;

laska laku — палачка сургучу;

laska miernicza — каморніцкі шост;

2. булава; жазло;

laska marszałkowska — гіст. а) маршальская булава;

старшынства ў сейме

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)