трыко́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. трыко́ трыко́
Р. трыко́ трыко́
Д. трыко́ трыко́
В. трыко́ трыко́
Т. трыко́ трыко́
М. трыко́ трыко́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трыко́, нескл., н.

1. Шарсцяная, паўшарсцяная або баваўняная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення.

2. Трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела і выкарыстоўваецца як тэатральны або спартыўны касцюм.

Спартыўнае т.

3. Жаночыя панталоны з трыкатажу.

|| прым. трыко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыко́ нескл., ср., в разн. знач. трико́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыко́, нескл., н.

1. Шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення. Касцюмнае трыко.

2. Трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела і выкарыстоўваецца як тэатральны або спартыўны касцюм. Гімнастычнае трыко. Спартыўнае трыко.

3. Жаночая бялізна з трыкатажу, якая прыкрывае ніжнюю частку тулава да пояса.

[Фр. tricot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыко́ н.

1. (тканіна) Trikot [-´ko:] n, m -s; Wrkstoff m -, Strckstoff m -s;

2. (вопратка) Sprthosen pl, Trainingshosen [´trɛ:-] pl (спартыўнае); lnge nterhosen pl, Ski-nterhosen [ʃi:-] (што апранаецца пад вопратку)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трыко́

(фр. tricot)

1) шарсцяная, паўшарсцяная або баваўняная тканіна з узорным пляценнем для верхняга адзення;

2) трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела (напр. гімнастычнае т.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Трыко́ ‘шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення’, ‘трыкатажнае адзенне’, ‘жаночая бялізна з трыкатажу’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трыко́т ‘тканіна, падобная да робленых пруткамі матэрый’ (Ласт., Пятр.). З франц. tricot ‘плеценая тканіна’, запазычанага праз рус. трико або польск. trykot.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыко́

(фр. tricot)

1) шарсцяная, паўшарсцяная або баваўняная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення;

2) трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела (напр. гімнастычнае т.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

трико́ трыко́ нескл., ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

body stocking [ˈbɒdiˌstɒkɪŋ] n. трыко́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)