траўле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. траўле́нне
Р. траўле́ння
Д. траўле́нню
В. траўле́нне
Т. траўле́ннем
М. траўле́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

траўле́нне I ср., тех. травле́ние; см. траві́ць I

траўле́нне II ср., мор. травле́ние; см. траві́ць IV

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

траўле́нне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. травіць ​1.

траўле́нне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. травіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траўленне (у тэхніцы) 10/289

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАЎЛЕ́ННЕ ў тэхніцы,

растварэнне паверхні цвёрдых матэрыялаў у практычных мэтах (у адрозненне ад карозіі). Існуе Т. тэхналагічнае (для апрацоўкі і змены формы паверхні металаў, паўправаднікоў, шкла, драўніны і інш.) і структурнае (для выяўлення структуры крышт. матэрыялаў).

Тэхнал. (хім. і электрахім.) выкарыстоўваецца, напр., для ачысткі ад акаліны або атрымання розных паверхняў метал. паўфабрыкатаў, пры луджэнні. пайцы. У тэхналогіі паўправадніковых прылад Т. выкарыстоўваецца для вырабу інтэгральных схем, пячатных плат і інш. Т. робяць на шкле для ўтварэння на ім малюнка або матавай паверхні. Структурнае Т. выкарыстоўваецца для навук. даследаванняў, у прыкладной мінералогіі, прам-сці для кантролю структуры чорных і каляровых металаў і сплаваў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў.

т. 15, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

траўле́нне н. тэх. Ätzen n -s, Béizen n -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Траўле́нне ‘страваванне, ператраўліванне ежы’ (Гарэц., Ласт.), ‘спасванне (жывёлай)’ (Некр. і Байк.), ‘атрута’ (віл., Сл. ПЗБ). Да траві́ць1, 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

траві́ць¹, траўлю́, тра́віш, тра́віць; тра́ўлены; незак., што (спец.).

Апрацоўваць паверхню чаго-н. кіслатой або іншымі хімічнымі рэчывамі.

|| зак. вы́травіць, вы́траўлю, вы́травіш, вы́травіць; вы́траўлены.

|| наз. траўле́нне, -я, н.

|| прым. траві́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

травле́ние​II мор. траўле́нне, -ння ср.; см. трави́ть​IV.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЗЯ́ЦЬКАЎСКІ ХРУСТАЛЁВЫ ЗАВО́Д,

прадпрыемства гатунковага (сталовага) шклянога посуду і вырабаў з хрусталю ў г. Дзяцькава Бранскай вобл. (Расія). Засн. ў 1790 І.​А.​Мальцовым. Асн. прадукцыя: высокамаст. хрусталь з алмазнай гранню і вырабы з нацветам. Славіўся гутным посудам. На з-дзе ствараюць новыя формы посуду, удасканальваюць прыёмы іх апрацоўкі і аздаблення (глыбокае траўленне, гравіроўка, налепы і інш.).

т. 6, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)