траце́йскі, -ая, -ае.

Звязаны з разборам спрэчкі, канфлікту трэцяй, незацікаўленай стараной.

Т. суд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траце́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. траце́йскі траце́йская траце́йскае траце́йскія
Р. траце́йскага траце́йскай
траце́йскае
траце́йскага траце́йскіх
Д. траце́йскаму траце́йскай траце́йскаму траце́йскім
В. траце́йскі (неадуш.)
траце́йскага (адуш.)
траце́йскую траце́йскае траце́йскія (неадуш.)
траце́йскіх (адуш.)
Т. траце́йскім траце́йскай
траце́йскаю
траце́йскім траце́йскімі
М. траце́йскім траце́йскай траце́йскім траце́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

траце́йскі трете́йский;

т. суд — трете́йский суд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

траце́йскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з разборам спрэчкі, канфлікту трэцяй, незацікаўленай стараной, якая выбіраецца па ўзаемнай згодзе абедзвюх старон. Трацейскі суд. // Які выбраны для разбору такога канфлікту. Трацейскі суддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траце́йскі Arbitráge- [-ʒə], Schíeds-;

юрыд. траце́йскі суд Schíedsgericht n -(e)s, -e;

траце́йскае рашэ́нне Schíedsspruch m -(e)s, -sprüche;

траце́йскі суддзя́ Schíedsrichter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Трацейскі суд 1/412; 7/182; 10/108, 291—292

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАЦЕ́ЙСКІ СУД, арбітражны суд,

суд, які выбіраецца па ўзгадненні бакоў для вырашэння імі спрэчак цывільна-прававога і гасп. характару. У залежнасці ад суб’ектаў спрэчных праваадносін адрозніваюць 2 віды Т.с.: суды для вырашэння спрэчак паміж фіз. асобамі і суды для вырашэння спрэчак паміж юрыд. асобамі. У Рэспубліцы Беларусь трацейскі разбор спрэчак рэгулюецца адпаведна нормамі цывільнага працэсуальнага або гасп. працэсуальнага кодэксаў. Т.с. можа вырашаць любыя спрэчкі паміж грамадзянамі, акрамя тых, што вынікаюць з працоўных і сямейных праваадносін. Дагавор аб перадачы спрэчкі на Т.с. заключаецца ў пісьмовай форме, дзе спрэчныя бакі бяруць на сябе абавязацельства выканаць яго рашэнне. Рашэнне Т.с., не выкананае добраахвотна, можа быць прыведзена ў выкананне прымусова праз адпаведныя тэр. суды. Для трацейскага вырашэння спрэчак паміж удзельнікамі знешнеэканам. дзейнасці юрыд. асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь у 1999 створаны міжнар. арбітражны (трацейскі) суд (гл. Арбітраж міжнародны).

т. 15, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Траце́йскі суд ‘суд, выбраны па ўзгадненні старон для вырашэння паміж імі спрэчак цывільна-прававога характару’ (ТСБМ). З рус. третейский (суд), якое ўтворана ад парадкавага лічэбніка *tretьjь пры дапамозе суф. *‑sk‑ъjь‑ > ‑скі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трете́йский траце́йскі;

трете́йский суд траце́йскі суд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арбі́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Суддзя, пасрэднік у спрэчках не судовага характару; трацейскі суддзя.

2. Суддзя ў некаторых відах спартыўных спаборніцтваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)