трасці́ць, трашчу́, тро́сціш, тро́сціць; тро́шчаны; незак., што (спец.).

Злучаць, скручваць разам дзве або некалькі нітак.

|| зак. страсці́ць, страшчу́, стро́сціш, стро́сціць; стро́шчаны.

|| наз. трашчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трасці́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. трашчу́ тро́сцім
2-я ас. тро́сціш тро́сціце
3-я ас. тро́сціць тро́сцяць
Прошлы час
м. трасці́ў трасці́лі
ж. трасці́ла
н. трасці́ла
Загадны лад
2-я ас. трасці́ трасці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час тро́сцячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трасці́ць несов., текст. трости́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трасці́ць, трашчу, тросціш, тросціць; незак., што.

Спец. Злучаць разам дзве або некалькі нітак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тра́сці́ць ‘прасейваць’ (ТС). Гл. трысціць2.

Трасці́ць ‘злучаць разам дзве або некалькі нітак’ (ТСБМ), ‘звіваць дзве ніткі ў адну’ (Сл. ПЗБ). Гл. трысці́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страсці́ць гл. трасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трости́ть несов., текст. трасці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трасці́цца, ‑ціцца; незак.

Зал. да трасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трастка́ ‘трысцінка ў бёрдзе’ (беласт., Сл. ПЗБ), трі́стка ‘тс’ (малар., Сл. Брэс.), трасці́на, трасціна́, тро́сціна, трасці́нка ‘тонкая пласцінка ў бёрдзе’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ; мёрск., Ск. нар. мовы), трэ́сціна ‘тс’ (Ян.), тросці́на ‘тс’ (ТС); трості́на ‘тс’ (лун., Шатал.), трасцё, трысцё, трысце́ зборн. ‘пласцінкі ў бёрдзе’ (Сл. ПЗБ, Бяльк., Сцяшк., Мат. Гом., Ян., Скарбы; брагін., Нар. сл.), трысте́ ‘тс’ (Сл. Брэс.), траста́ ‘трысцінкі ў бёрдзе’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Параўн. укр. дыял. тро́стка ‘дэталь ткацкага стану’, рус. треста́ ‘бёрда’, польск. trzcinka ‘дэталь ткацкага стану, цэўка’, trestka ‘пласцінка ў бёрдзе’, trościna, trosta, treście, troście, харв. trst ‘бёрда’. З прасл. *trostь, *trъsta (гл. тросць, траста) з пазнейшай суфіксацыяй і спецыялізацыяй. Сюды ж трасці́ць ‘рабіць новае бёрда, устаўляць у яго трасціны’ (в.-дзв., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трашчу́ха ‘блізна, памылка ў палатне, калі ніткі асновы ідуць без ператыкання з-за адсутнасці адной трысцінкі альбо парваных шнурочкаў (ці нітак) у ніце’; шчуха́, шу́ха, ташчу́ха (Сцяшк. Сл.; Жыд. 1; Сл. ПЗБ; АБ, 9). Параўн. польск. szczuczka ‘тс’, taszczucha ‘тс’ (Фалінская, Sł. tkac., 1, 316). Звязана з тшчы (гл.), параўн. укр., рус. то́щий, стараж.-рус. тъщь, ст.-слав. тъшть ‘пусты’, ‘парожні’, ‘галодны’, серб. та̏шт, славен. təšč, ст.-чэш. tští, ст.-польск. tszczy, czczy ‘пусты’, ‘худы’. Першапачатковай формай можна лічыць ташчу́ха, з яе — скарочаны варыянт шчу́ха з прычыны спалучэння глухіх т‑ і тч‑. Пачатак слова, магчыма, пад уплывам лексемы траста́, трысці́на, гл. Аднак не выключана непасрэднае ўтварэнне ад трашчы́цьтрасціць (ніткі)’, гл. Сюды ж, відаць, і трашчу́ха ‘шчыліна паміж дзвюма трысцінкамі ў бёрдзе’ (АБ, 9). Меркаванні пра сувязь з літ. šukė ‘шчарбіна, зазубрына’ (Трухан, БЛ, 48, 59) не пераконваюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)