Траско́ўнік ‘дрывотнік’, ‘месца на двары, дзе сякуць дровы’ (Мат. Гом., Мат. Маг.; бялын., Нар. сл., ЛА, 1), ‘дробныя трэскі, смецце’ (Ян.), траско́ўня ‘дрывотнік’ (Мат. Гом.), траско́ўя ‘месца, дзе колюць дровы’ (Бяльк.), трасо́чнік ‘месца, дзе сохнуць трэскі’ (Сцяшк., Янк. 2), трасо́чнік і трасо́тнік ‘месца, дзе колюць дровы і куды высыпаюць смецце’ (Сл. ПЗБ), ‘смецце’ (Мат. Гом.), ‘перагной на дрывотні, які вывозяць на поле, на агарод’ (докш., Янк. Мат.), ‘дробныя трэскі, рознае смецце пад паветкай’ (Янк. 2). Вытворныя ад трэ́ска (гл.). Параўн. рус. дыял. тресо́чник ‘перагной з трэсак і бур’яну’, якое Мюленбах і Эндзелін (4, 223) параўноўваюць з літ. trèšti ‘гніць’, лат. tresêt ‘тс’, гл. Фасмер, 4, 100.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трысомнік ‘месца, дзе сякуць дровы’ (Мат. Маг.). У выніку змены ‑тн‑ на ‑мн‑ (калі гэта не вынік памылковай дэшыфроўкі запісу), параўн. трысо́тнік ‘месца, дзе колюць і сушаць дровы’ (Жд. 2, ДАБМ, камент., 789). Гл. трасотнік, траскоўнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трасо́тнік ‘месца на двары, дзе сякуць дровы’ (брасл., віл., чэрв., Сл. ПЗБ). Варыянт да трасочнік ‘тс’ (гл. траскоўнік), магчыма, у выніку ўплыву дрывотнік ‘дрывотня’, што да дравато́нь ‘месца, дзе ляжаць дровы’ (Юрч.) < *drьvotonъ (ЭССЯ, 5, 143; гл. дровы і цяць, тнуць 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дравато́нне Дрывотня, траскоўнік; месца, дзе захоўваюць і сякуць дровы (Мсцісл. Юрч.). Тое ж драватоннік, драватонь, драватоня (Мсцісл. Юрч.), дравотня (Жытк., Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
траско́вішча
1. Месца, дзе распілоўваюць і колюць дровы (Слаўг.). Тое ж трэснік (р. Пціч Серб. 1915, 53), трасочнік (Глуск. Янк. II, Рэч.), траскоўнік (Слаўг.).
2. Закінуты кар'ер, роў, куды ссыпаюць пілавінне, розныя адкіды; сметнік (Слаўг.). Тое ж трасочнік (Глуск. Янк. II).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)