трамплі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трамплі́н трамплі́ны
Р. трамплі́на трамплі́наў
Д. трамплі́ну трамплі́нам
В. трамплі́н трамплі́ны
Т. трамплі́нам трамплі́намі
М. трамплі́не трамплі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трамплі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спартыўнае прыстасаванне для павелічэння шляху палёту пры скачка́х.

Лыжны т.

2. перан. Апора, зыходны пункт для якіх-н. дзеянняў.

Дасягненні будуць трамплінам для далейшых дзеянняў.

|| прым. трамплі́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трамплі́н м., спорт., перен. трампли́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трамплі́н, ‑а, м.

1. Спартыўнае прыстасаванне, збудаванне для адштурхвання пры скачках. Лыжны трамплін.

2. перан. Апора, зыходны пункт для якіх‑н. дзеянняў. [Дасягненні] з’яўляюцца трывалым трамплінам для новага ўзлёту, надзейнай гарантыяй таго, што пяцігодка будзе выканана датэрмінова... «Звязда».

[Фр. tremplin.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трамплін

т. 15, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трамплі́н м спарт, тс перан Sprngbrett n -(e)s, -er, Sprngschanze f -, -n, Sksprungschanze [´ʃi:-] f (лыжны);

карыста́цца чым як трамплі́нам etw. als Sprngbrett bentzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Трамплі́н ’спартыўнае прыстасаванне для адштурхоўвання пры скачках’ (ТСБМ). З рус. трампли́н ’тс’, якое праз нова-в.-ням. Trampoline ці франц. tremplin было запазычана з італ. trampolino ’тс’ < trampolo ’дыба, хадуля’ (Фасмер, 4, 93; Голуб-Ліер, 486), што ўзыходзіць да германскіх моў, параўн. нова-в.-ням. trampeln ’тупаць’, англ. trample ’цяжка ступаць’, гукапераймальнага паходжання (ЕСУМ, 5, 618).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трамплі́н

(фр. tremplin)

1) спартыўнае збудаванне або прыстасаванне для адштурхоўвання пры скачках (напр. лыжны т.);

2) перан. зыходны пункт для якой-н. дзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

трампли́н трамплі́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

trampoline [ˈtræmpəli:n]n. трамплі́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)