трамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

1. гл. трамбаваць.

2. мн. -і, -о́вак. Трамбавальная машына, прылада для трамбавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трамбо́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трамбо́ўка трамбо́ўкі
Р. трамбо́ўкі трамбо́вак
Д. трамбо́ўцы трамбо́ўкам
В. трамбо́ўку трамбо́ўкі
Т. трамбо́ўкай
трамбо́ўкаю
трамбо́ўкамі
М. трамбо́ўцы трамбо́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трамбо́ўка ж. трамбо́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трамбо́ўка, ‑і, ДМ ‑боўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. трамбаваць.

2. Р мн. ‑бовак. Прылада, машына для трамбавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трамбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.

Ударамі, ціскам ушчыльняць, выраўноўваць паверхню.

Т. сілас.

|| зак. утрамбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. трамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж., трамбава́нне, -я, н., утрамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. і утрамбо́ўванне, -я, н.

|| прым. трамбава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Stmpfer m -s, - трамбава́льнік трамбо́ўка (інструмент)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

трамбо́вка ж.

1. (действие) трамбава́нне, -ння ср.;

2. (орудие) трамбо́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утрамбо́вка ж. утрамбо́ўка, -кі ж., утрамбава́нне, -ння ср.; неоконч. утрамбо́ўванне, -ння ср.; трамбава́нне, -ння ср., трамбо́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАМЕ́ННЫЯ РАБО́ТЫ,

работы, якія выконваюць пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў з каменных матэрыялаў і канструкцый; разнавіднасць будаўнічых работ. Уключаюць асн. (тэхнал.), кантрольна-вымяральныя і дапаможныя працэсы (аперацыі).

Асн. тэхнал. аперацыі: падача і расклада цэглы (камянёў) і буд. раствораў; укладка, абколванне і абчэсванне цэглы (камянёў), устаноўка буйных блокаў у праектнае становішча; наданне буд. швам пэўнай формы. Кантрольна-вымяральныя: праверка гарызантальнасці радоў цэглы (камянёў), вертыкальнасці сцен, якасці пярэдняй паверхні; дапаможныя: загатоўка матэрыялаў, мацаванне і перастаноўка рыштаванняў, мантаж перамычак, панэлей перагародак, пліт перакрыццяў, балконаў і інш. У залежнасці ад матэрыялаў муроўка бывае: бутавая і бутабетонная, цагляная Суцэльная і аблегчаная, драбнаблочная і муроўка з абліцоўкай (бутавая, цагляная або з бетонных, сілікатных і керамічных камянёў, гл. Муроўка).

І.​І.​Леановіч.

Да арт. Каменныя работы. Элементы муравання і сістэмы перавязкі: 1 — вонкавая вярста, выкладзеная рубам; 2 — вонкавая вярста, выкладзеная старчаком; 3 — вертыкальнае папярочнае шво; 4 — вертыкальнае падоўжнае шво; 5 — гарызантальныя швы; 6 — забутоўка.
Інструменты для каменных работ: 1 — камбінаваная кельма; 2 — расшыўка; 3 — растворная лапата; 4 — адвес; 5 — малаток-кірачка; 6 — трамбоўка; 7 — бетаналом; 8 — грунтвага; 9 — шаблон для разметкі праёмаў.

т. 7, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

доўбня, даўбня, даўбежка, даўбешка, баба, шляга, трамбоўка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)