русавалосы, ‑ая, ‑ае.

З русымі валасамі. Чуцен спеў — Русавалосы грае трактарыст. Танк. У першай лодцы сядзіць русавалосы хлопец у белай кашулі. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лагаднець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца лагодным, лагаднейшым. — Дык сядай у машыну, паедзем, — лагаднее трактарыст Мікалай. Бялевіч. Успаміны крыху размякчалі Максіма Сцяпанавіча, ён лагаднеў. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стагакід, ‑а, М ‑дзе, м.

Сельскагаспадарчая машына для складання стагоў, сціртаў, а таксама для пагрузкі коп на машыны. [Лёня:] — Я бачу, хто такі няўрымслівы — трактарыст са стагакіда. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазычаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пазычыць.

•••

Не пазычаць чаго — ёсць у дастатковай меры, хапае. З [хлопцаў] атрымаліся б неблагія трактарыст, розуму ж і хваткі ім не пазычаць. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тра́ктар (тра́хтар, тра́хтор) ’самаходная сельскагаспадарчая машына для цягі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ, Растарг.). Запазычана з рускай мовы (упершыню фіксуецца ў прэсе ў 1922 г. (гл. Баханькоў, БЛ, 12, 32), у якую слова прыйшло ў 20‑я гг. XX ст. з англійскай, дзе tractor азначае ’цягач’ < лац. tractāre < trahĕre ’цягнуць, валачы’ (Чарных, 2, 256–257; Голуб-Копечны, 106, 388; ЕСУМ, 5, 617), Сюды ж трактары́ст, трахтары́ст (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), трактары́статрактарыст’ (смарг., Сл. ПЗБ) — з польск. traktorzysta ’тс’; трактары́сты ’тс’ (Сцяшк., Жд. 1, Янк. 2, Сл. ПЗБ) — арыгінальнае ўтварэнне беларускай мовы, звязанае з пераасэнсаваннем фіналі ‑іст (‑ыст), ‑іста (‑ыста) пад уплывам прыметнікаў на ‑сты, гл. галасісты, ганарысты і назоўнікаў тыпу араты, памагаты, Пра пашырэнне і паходжанне падобных форм гл. Абрэмбска–Яблонска, Зб. Крапіве, 21–26; Мартынаў, Лекс. балтызмы, 25; Запрудскі, Stud. Russica, 22, 161–166; Хромчанка, Паўн.-маст. гав., 51–56.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загараць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да загарэць.

2. перан. Разм. Бяздзейнічаць, рабіць вымушаны адпачынак у рабочы час. Паток [машын] расце з кожным днём, гадзінамі «загараюць» шафёры, чакаючы кароткай каманды старога абветранага паромшчыка. Грахоўскі. — Загараем, — гаворыць трактарыст.. — Чакаем насення. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баламутны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата. М. Стральцоў.

2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі. Карпаў.

3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

братацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Станавіцца пабрацімамі.

2. Праяўляць братнія пачуцці; уступаць у цесныя сяброўскія адносіны. Ад.. [Віктара] крыху патыхала бензінам. На перапынках [вучні] з ім не надта стараліся братацца, аднак не папракалі, бо ведалі, што калі.. бацька трактарыст, то хто.. вытрымае, каб не падысці да трактара. Кулакоўскі. // Спыняць ваенныя дзеянні, барацьбу і пад., заяўляючы аб узаемных братніх пачуццях, салідарнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамазучаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прамазуціць.

2. у знач. прым. Насыпаны мазутай; запэцканы, замурзаны. Славік беражліва паклаў лісток паперы ў кішэню прамазучанага камбінезона. Даніленка. Бацька заўсёды намерваўся ўхапіць яго за нос сваёй чорнай прамазучанай рукой. Лынькоў. Увесь прамазучаны трактарыст падсадзіў мяне на свайго сталёвага каня, сеў побач са мною і ўзяўся за рычагі. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недапечаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недапячы.

2. перан.; у знач. прым. Разм. Недастаткова падрыхтаваны да якой‑н. працы; малавопытны. Калі падчас трапіцца які-небудзь крыху недапечаны трактарыст, то мала карысці. Кулакоўскі.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Вялы, бязвольны. — Слухай, Андрэй, — сказаў [Тамаш], падышоўшы. — Чаго ты ляжыш? Не выспаўся, ці што? Нешта ты апошнія дні як недапечаны. Што з табою, скажы. Чарнышэвіч. // Прыдуркаваты. Недапечаны хлапец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)