травяні́ста-зялёны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. травяні́ста-зялёны травяні́ста-зялёная травяні́ста-зялёнае травяні́ста-зялёныя
Р. травяні́ста-зялёнага травяні́ста-зялёнай
травяні́ста-зялёнае
травяні́ста-зялёнага травяні́ста-зялёных
Д. травяні́ста-зялёнаму травяні́ста-зялёнай травяні́ста-зялёнаму травяні́ста-зялёным
В. травяні́ста-зялёны (неадуш.)
травяні́ста-зялёнага (адуш.)
травяні́ста-зялёную травяні́ста-зялёнае травяні́ста-зялёныя (неадуш.)
травяні́ста-зялёных (адуш.)
Т. травяні́ста-зялёным травяні́ста-зялёнай
травяні́ста-зялёнаю
травяні́ста-зялёным травяні́ста-зялёнымі
М. травяні́ста-зялёным травяні́ста-зялёнай травяні́ста-зялёным травяні́ста-зялёных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атакамі́т

(ад ісп. Atacama = назва правінцыі ў Чылі)

мінерал, гідраксілхларыд медзі травяніста-зялёнага колеру; другарадная руда медзі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АТАКАМІ́Т

(ад назвы прав. Атакама ў Чылі),

мінерал, гідраксілхларыд медзі 4[Cu2Cl(OH)3]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Звычайна ў выглядзе агрэгатаў тонкіх крышталёў, валакністых або зярністых агрэгатаў. Колер травяніста-зялёны. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск алмазны да шклянога. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 3,75—3,77 г/см³. Мінерал зоны акіслення медных радовішчаў у арыдных абласцях. Другарадная руда медзі.

т. 2, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНА́ДЫРСКАЯ НІЗІ́НА,

на ПнУ Азіяцкай часткі Расійскай Федэрацыі, у Чукоцкай аўт. акрузе, у даліне р. Анадыр. На У прылягае да Анадырскага заліва, на З абмежавана хрыбтамі Пэкульней і Рарыткін. Даўж. 270 км. Складзена з алювіяльна-азёрных адкладаў. Рэльеф пераважна раўнінны (выш. да 100 м), бліжэй да гор хвалісты, на У з астанцавымі і нізкагорнымі масівамі (Залаты хрыбет, Ушканоў краж). Усюды шматгадовая мерзлата. Шмат тэрмакарставых азёраў, азёраў-старыц. Ландшафт травяніста-купінаватай і хмызняковай тундры.

т. 1, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)