Травяная мука 9/485; 10/273

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

травяная мука

т. 15, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

витами́нно-травяно́й вітамі́нна-травяны́;

витаминно-травяна́я мука́ вітамі́нна-травяна́я мука́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

травяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да травы; з’яўляецца травою. Травяное покрыва. Травяны пах. // Прыгатаваны з траў, па травах. Травяная мука. Травяная настойка. // Які жыве ў траве, на траве. Травяная жаба.

2. Які зарос травою, пакрыўся травою. На змярканні [хлопцы] прыйшлі да ракі. І паселі на травяным абрывістым беразе. Брыль.

3. Уласцівы траве, зялёны (пра колер). Сукенка травянога колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вітамі́нна-травяны́: ~на́я мука́ витами́нно-травяна́я мука́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

травяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. травяны́ травяна́я травяно́е травяны́я
Р. травяно́га травяно́й
травяно́е
травяно́га травяны́х
Д. травяно́му травяно́й травяно́му травяны́м
В. травяны́ (неадуш.)
травяно́га (адуш.)
травяну́ю травяно́е травяны́я (неадуш.)
травяны́х (адуш.)
Т. травяны́м травяно́й
травяно́ю
травяны́м травяны́мі
М. травяны́м травяно́й травяны́м травяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзірване́ць, ‑ее; незак.

Зарастаць травой, пакрывацца дзёрнам, дзірваном (у 1 знач.). На пясках з’яўляецца травяная расліннасць, пясок дзірванее. Чорны. Дзірванела пакінутая багатымі фальваркоўцамі зямля. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРЭНЛА́НДСКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ПАРК (Grønland),

на ПнУ в-ва Грэнландыя. Засн. ў 1974. Пл. каля 70 7 млн. га. Ландшафты арктычных пустынь, на схілах узгоркаў — травяная расліннасць. У фауне звычайныя аўцабык, белы мядзведзь, маржы, цюлені, пясцы, заяц, гарнастай, з птушак — белая курапатка, гага, белашчокая казарка, гусь Роса, белая сава, крэчат. Біясферны рэзерват.

т. 5, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́БЫ сапраўдныя

(Ranidae),

сямейства бясхвостых земнаводных. 8 падсям., 46 родаў, 555 відаў. Пашыраны ўсюды, за выключэннем Антарктыды, Паўд. Амерыкі, Паўд. Аўстраліі, Новай Зеландыі. Наземныя і водныя жывёлы. Найб. вядомыя Ж.: жаба-бык, жаба-галіяф (Rana goliaph), азёрная (R. ridibunda), вастрамордая (R. arvalis-terrestris), сажалкавая (R. lessonae=esculenta), травяная (R. temporaria) і інш. Ж. леапардавая (R. pipiens) з Паўн. Амерыкі ў Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 4 віды: азёрная і сажалкавая — водныя формы, жывуць у вадзе ці каля яе; вастрамордая і травяная — наземныя формы, жывуць на балотах, заліўных лугах, палянах, у садах, парках, каля жылля.

Даўж. 1,3—33 см (зрэдку да 40 см, маса да 5 кг (жаба-галіяф). Водныя Ж. пераважна зялёныя, наземныя — карычневыя або бурыя. Характэрныя асаблівасці: скура пераважна гладкая, на верхняй сківіцы зубы; самкі большыя за самцоў. Цела звычайна зграбнае, з доўгімі (скакальнымі) заднімі канечнасцямі. Размнажаюцца пераважна ў вадаёмах. У перыяд размнажэння многім Ж. уласціва разнастайная гукавая сігналізацыя (т. зв. «канцэрты»). Лічынкі Ж. — апалонікі. Кормяцца ў асноўным насякомымі, вусенямі, мурашкамі, павукамі і інш. беспазваночнымі. маляўкамі рыб. буйныя — птушанятамі дробных птушак, палёўкамі, землярыйкамі і інш. Ж. і іх лічынкамі кормяцца некат. рыбы, птушкі, млекакормячыя. Некат. Ж. зімуюць у вадаёмах, іншыя — на сушы. Класічныя аб’екты лабараторных даследаванняў (як пакутніцам навукі пастаўлены помнікі ў Парыжы і Токіо). Далікатнае мяса задніх лапак многіх Ж. выкарыстоўваюць у дыетычным харчаванні народы Азіі, Амерыкі, Аўстраліі, Еўропы; самыя смачныя — азёрная, сажалкавая, травяная (штучна разводзяць). Скура буйных Ж. ідзе на выраб сувеніраў і ўпрыгожанняў, яд выкарыстоўваецца ў медыцыне.

т. 6, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вітамі́нна-травяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вітамі́нна-травяны́ вітамі́нна-травяна́я вітамі́нна-травяно́е вітамі́нна-травяны́я
Р. вітамі́нна-травяно́га вітамі́нна-травяно́й
вітамі́нна-травяно́е
вітамі́нна-травяно́га вітамі́нна-травяны́х
Д. вітамі́нна-травяно́му вітамі́нна-травяно́й вітамі́нна-травяно́му вітамі́нна-травяны́м
В. вітамі́нна-травяны́ (неадуш.)
вітамі́нна-травяно́га (адуш.)
вітамі́нна-травяну́ю вітамі́нна-травяно́е вітамі́нна-травяны́я (неадуш.)
вітамі́нна-травяны́х (адуш.)
Т. вітамі́нна-травяны́м вітамі́нна-травяно́й
вітамі́нна-травяно́ю
вітамі́нна-травяны́м вітамі́нна-травяны́мі
М. вітамі́нна-травяны́м вітамі́нна-травяно́й вітамі́нна-травяны́м вітамі́нна-травяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)