БАРКЛА́Й ДЭ ТО́ЛІ (Міхаіл Багданавіч) (24.12.1761, маёнтак Помуш, цяпер у Пакруойскім раёне Літвы — 25.5.1818),
расійскі палкаводзец і дзярж. дзеяч, ген.-фельдмаршал (1814). Выхадзец з шатл. роду, які ў 17 ст. перасяліўся ў Прыбалтыку. Удзельнік руска-турэцкай 1787—91 і руска-шведскай 1788—90 войнаў, т.зв. Польскай кампаніі 1792—94 — задушэння паўстання Т.Касцюшкі (штурм Вільні, знішчэнне атрада С.Грабоўскага каля Гродна). Камандзір дывізіі, корпуса ў руска-пруска-французскую 1806—07 і руска-шведскую 1808—09 войны. З мая 1809 галоўнакаманд. фінл. арміяй і ген.-губернатар Фінляндыі. З 1810 чл.Дзярж. савета. У студз. 1810 — вер. 1812 ваен. міністр, адначасова камандаваў 1-й Зах. арміяй, сфарміраванай у Літве і Зах. Беларусі (сак. — вер. 1812). У час вайны 1812 да 17 жн. фактычна кіраваў баявымі дзеяннямі рас. войскаў, у Барадзінскай бітве 1812 камандаваў правым флангам і цэнтрам баявога парадку. У замежных паходах рускай арміі 1813—14 галоўнакаманд. руска-прускай арміяй. З 1815 галоўнакаманд. 1-й рас. арміяй. У 1817 суправаджаў цара Аляксандра I у яго падарожжы па Беларусі; выступаў супраць ваен. пасяленняў.
Літ.:
Балязин В.Н. Фельдмаршал М.Б. Барклай-де-Толли: Жизнь и полководческая деятельность. Киев, 1990;
Тотфалушин В.П. М.Б.Барклай де Толли в Отечественной войне 1812 г. Саратов, 1991.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
саа́ўтарства, ‑а, н.
Сумеснае аўтарства. Ды неўзабаве, менш як праз два гады, Алесь адчуў асалоду творчасці зусім самастойнай, без усякага сааўтарства, без зайздрасці нават да Толі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рагу́, нескл., н.
Страва з дробна парэзанага і ўтушанага з гароднінай мяса або ўтушанай гародніны з вострым соусам. [Цётка Роза] нарыхтавала яшчэ разу з труса, якога на вачах Толі падстрэліў дзядзька.Лынькоў.
[Фр. ragoût.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАСІЯ́Н АСТРАВЫ́,
нізінныя каралавыя астравы ў архіпелагу Туамоту ў Ціхім ак. Уладанне Францыі. Адкрыты рас. мараплаўцамі О.Я.Кацэбу (1816), Ф.Ф.Белінсгаўзенам і М.П.Лазаравым (1820). Асобныя атолы названы Белінсгаўзенам імёнамі выдатных рас. дзеячаў: Кутузава (Макема), Барклая-дэ-Толі (Рараія), Крузенштэрна (Тыкехау), Лазарава (Матаіва), Румянцава (Тыкеі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хадо́вы, ‑ая, ‑ае.
Дзелавы, гаспадарлівы. — Старшыня іхні — гаспадар! — сказаў Собаль, звяртаючыся да Толі. — Хіневіч — чалавек хадовы. І сам не заспіць, і пры ім не задрэмлеш.Брыль.//Разм. Пранырлівы, які свайго заўсёды даб’ецца. Пятрусь хадовы чалавек, судзіцца ўмее.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
англійскі жывапісец. У 1819—29 працаваў у Пецярбургу, дзе напісаў (з дапамогай рус. жывапісцаў) 329 партрэтаў генералаў — удзельнікаў Айч. вайны 1812 і паходаў 1813—14, у т. л. М.І.Кутузава і М.Б.Барклая дэ Толі, выконваў таксама прыватныя заказы. Партрэтам Д. ўласцівы рамант. прыўзнятасць, жывасць характарыстык, віртуознасць жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ЎСКІ (сапр.Смірноў) Барыс Іванавіч
(1796, с. Сталбецкае Пакроўскага р-на Арлоўскай вобл. — 28.12.1837),
рускі скульптар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў скульпт. майстэрнях С.Кампіёні ў Маскве (з 1809) і П.Трыскорні ў Пецярбургу (з 1816), у Пецярбургскай АМ (1822), з 1836 яе прафесар. Пенсіянер АМ у Рыме (1823—28). У творах Арлоўскага («Парыс», 1824, помнікі М.І.Кутузаву і М.Б.Барклаю-дэ-Толі ў Пецярбургу, 1828—37) велічная строгасць класіцыстычных формаў, часам не пазбаўленая рысаў патэтыкі, спалучаецца з рамант. прыўзнятасцю.
Б.Арлоўскі. Помнік М.І.Кутузаву ў Санкт-Пецярбургу. 1837.