Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
тва́рык, ‑а, м.
Памянш.-ласк.да твар (у 1 знач.). Нейкі смутак прабяжыць іншы раз па .. замурзаным тварыку [Агаткі].Колас.Валюшка абудзілася першай. Ружовы ранішні прамень пяшчотна казытаў яе бялявы тварык.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тва́рыкмпамянш Gesíchtchen n -s, -, Gesíchtlein n -s, -;
прыго́жы тва́рыкéine hübsche Lárve [-və] f -, -n (разм)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
твар, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Пярэдняя частка галавы чалавека.
Загарэлы т.
Прыгожы т.
2.перан. Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н.
Мяняецца т. гарадоў.
◊
Да твару (разм.) —
1) ідзе, падыходзіць каму што-н.;
2) адпавядае чыйму-н. становішчу.
У твар (ведаць, знаць каго-н.) — па знешнім выглядзе.
|| памянш.-ласк.тва́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пухна́ты, -ая, -ае (разм.).
1. Пушысты, мяккі.
Пухнаты коцік.
Пухнатая шапачка.
2. Поўны, пухлы.
П. тварык.
|| наз.пухна́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ли́чикоср., уменьш.-ласк.тва́рык, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ніц, прысл.
Тварам уніз. [Казік] ляжаў ніц, схаваўшы тварык у падушку.Чарнышэвіч.— Кладзіся!.. Цяжкі снарад. І мы ўпалі ніц.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліцкава́ць ’ніцаваць’ (Грыг., Мядзв.). З *лічкава́ць, якое з лічка ’тварык’ < ліцо. Параўн. рус.дан.личкова́ть ’ніцаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
недзіця́чы, ‑ая, ‑ае.
Які не ўласцівы дзіцячаму ўзросту, дзецям. Недзіцячая сур’ёзнасць. □ На заплаканы тварык балюча глядзець, У вачах — недзіцячае гора.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́жицаж., уменьш.-ласк., разг.тва́рык, -ка м., мо́рдачка, -кі ж.; см.ро́жаI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)