ніц, прысл.

Тварам уніз. [Казік] ляжаў ніц, схаваўшы тварык у падушку. Чарнышэвіч. — Кладзіся!.. Цяжкі снарад. І мы ўпалі ніц. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)