Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
таўсма́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Трохі тоўсты, таўставаты. І з чым нос дзядзькаў параўнаць. Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты.Колас.
2. Поўны, моцна складзены (пра чалавека). Каржакаваты хлопец, гэтакі таўсматы здаравяк, гаварыў з раздум’ем.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўсма́ты korpulént; stämmig, untersétzt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Таўсма́ты ’таўставаты; моцна складзены (пра чалавека)’ (ТСБМ), ’прысадзісты, моцны (пра асобу, жывёлу, дрэва)’ (Янк. 1), ’таўставаты’ (Сл. ПЗБ), ’тоўсты’ (Сцяшк.), ’пушысты’ (чырв., З нар. сл.), сюды ж таўсма́ны ’таўставаты’ (Сцяц. Сл.), таўсма́ч ’здаравяк’ (Янк. 3.). Трубачоў (Слав. языкозн. V, 183; Труды, 1, 284), побач з позняй кантамінацыяй (напрыклад, тоўсты і калматы, гл.), разглядае як праславянскі дыялектызм *tъlsmatъ(jь) ад назоўнікаў *tъlsmъ/*tъlsmo, параўн. лат.tulzums ’пухліна’. Ліуканен (Отглаг. сущ., 169–170) лічыць вытворным ад прасл.*tъlsmъ/*tъlsma < *tъlst‑mъ/*tъlst‑ma, старых дзеепрыметнікаў ад *tъlstiti ’рабіць тоўстым’ (гл. таўсціць), што, у сваю чаргу, утвораны ад прыметніка *tъlstъ (гл. тоўсты). Страчаны дзеяслоў з асновай *tъlz‑ меў дакладныя адпаведнікі ў літ.tulžti ’размакаць, разбухаць’, лат.tùlzt ’пухнуць’. На карысць апошняй версіі сведчыць і варыянтнасць фармантаў n/t. Кантамінацыя з тоўсты ў таўстама́ты ’таўставаты’ (карэліц., Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калма́ч ’кудлач’ (клец., Нар. лекс.). Да калматы (гл.), утворана суфіксам ‑ач як таўсмач ад таўсматы і да т. п. Рэгіянальны наватвор, з іншых дэрыватаў можна назваць бел.камлак (гл. камлакі) калмык (гл.) і, магчыма, смал.калмык ’чараўнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расама́ты ’лахматы, касматы, калматы’, ’з мноствам каранёў (пра буракі, моркву)’ (Янк. 3.), ’лахматы’ (Мат. Гом.). Прыметнік ад раса́2 (гл.) з суфіксам ‑ма‑, параўн. таўсматы (ад то́ўсты), гл. У аснове семантыкі прызнак ’махрыстасць, растрапанасць’. Параўн. балг.дыял.реса́т ’з абтрапанымі краямі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́шмала, ву́шмъла ’пра чалавека (звычайна пра хлопчыка) з насунутай на вочы шапкай’ (мядз., міёр., Малько, вусн. паведамл., З нар. сл.), ву́шмалы ’вушы’ («дам па вушмалах», КСП). Падабенства да літ.ãšmalas ’рукавіца з футра’, нягледзячы на семантычную аддаленасць, прымушае бачыць тут запазычанне, аднак сувязь з ву́ха, ву́шы не выклікае сумнення; экспрэсіўным характарам слова, відаць, тлумачыцца рэдкая суфіксацыя (інфікс ‑ма‑, як у таўсма́ты < тоўсты, параўн. вушлаты).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шчаню́к, ‑а, м.
1. Тое, што і шчаня. Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых іголак.Брыль.Шчанюк круціўся каля плота. Малы, таўсматы, на кароткіх і шырокапастаўленых лапах.Паўлаў.
2.перан.Разм. Пра маладога, неспрактыкаванага чалавека. Ханскі сын, шчанюк жаўтавухі, Праязджаў... Убачыў... Адняў... Як я мог не адчуць: ты скутая? Не пачуць здалёк: ты ў бядзе?Караткевіч.Побач з гэтым мацёрым бандытам Палітаў выглядаў шчанюком.«Маладосць»./ Ужываецца як лаянка. Чыкілевіч правёў Мікіту злосным вокам... «У, шчанюк!» — працадзіў ён скрозь зубы.Колас.— Ах ты, шчанюк! — злосна прабурчаў паліцай. — Чаго крычыш на ўсю вуліцу? Самі бачым...Няхай.— Шчанюк! — зашыпеў Сімон, яшчэ раз пляснуўшы Іліко па шчацэ.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)