Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тачэ́ннеср. точе́ние, то́чка ж.; см. тачы́ць I
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тачэ́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. тачыць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тачэнне 9/246; 10/206, 253
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЧЭ́ННЕ, такарная апрацоўка,
адна з асноўных аперацый апрацоўкі матэрыялаў рэзаннем. Выконваецца звычайна на такарных станках пры вярчальным руху загатоўкі (вырабу) і паступальным руху разца. Т. апрацоўваюцца вонкавыя і ўнутр. паверхні цел вярчэння (цыліндрычныя, канічныя або фасонныя), а таксама спіральныя і вінтавыя паверхні дэталей складанай формы.
1. Рабіць вострым рэжучую частку, лязо чаго-н. з дапамогай тачыла, бруска і пад.; вастрыць.
Т. нож.
2. Рабіць прыдатным для карыстання (пра аловак).
3. Вырабляць што-н., апрацоўваючы на такарным станку.
Т. дэталі.
|| зак.натачы́ць, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны (да 1 і 2 знач.) івы́тачыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 3 знач.).
|| наз.тачэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
точе́ние
1.тачэ́нне, -ння ср.;
2.(острение) вастрэ́нне, -ння ср.; (на точиле)тачэ́нне, -ння ср.; см.точи́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
то́чкаIIж. (действие)
1.(изготовление)тачэ́нне, -ння ср.;
2.(острение) вастрэ́нне, -ння ср.; (на точиле)тачэ́нне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РЭ́ЗАННЕметалаў,
апрацоўка метал. загатовак (дэталей) зразаннем з іх паверхневых слаёў (стружкі), каб надаць ім пэўную форму, памеры і якасць паверхні. Робіцца металарэзным інструментам на металарэзных станках. Р. падзяляюць на абразіўную апрацоўку і лязовую (інструментамі з рэжучымі краямі правільнай геам. формы).
Асн. віды Р.: тачэнне, працягванне, свідраванне, струганне, фрэзераванне, найб. пашыраныя аддзелачныя — даводка, ханінгаванне, шліфаванне. У параўнанні з апрацоўкай металаў ціскам суправаджаецца стратамі (у стружку) металу, але забяспечвае большую дакладнасць апрацоўкі і дае магчымасць вырабляць дэталі складанай канфігурацыі. У залежнасці ад фіз.-мех. уласцівасцей металу, параметраў рэзання і геам. форм рэзальнай часткі інструменту пры Р. ўтвараюцца стружкі розных відаў: элементная, сколвання, зліўная і надлому. Павышэнне стойкасці рэзальнага інструменту дасягаецца рацыянальным выбарам рэжыму Р., геам. параметрамі яго рэзальнай часткі. Р. ажыццяўляецца на трубанаразных, рэвальверных, расточных, свідравальных і інш. станках.