тарцо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тарцо́вы тарцо́вая тарцо́вае тарцо́выя
Р. тарцо́вага тарцо́вай
тарцо́вае
тарцо́вага тарцо́вых
Д. тарцо́ваму тарцо́вай тарцо́ваму тарцо́вым
В. тарцо́вы (неадуш.)
тарцо́вага (адуш.)
тарцо́вую тарцо́вае тарцо́выя (неадуш.)
тарцо́вых (адуш.)
Т. тарцо́вым тарцо́вай
тарцо́ваю
тарцо́вым тарцо́вымі
М. тарцо́вым тарцо́вай тарцо́вым тарцо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тарцо́вы торцо́вый, торцево́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тарцо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тарца (у 1 знач.). Тарцовая паверхня. // Размешчаны ў тарцы. Тарцовае акно. Тарцовыя дзверы вагона. // Які выконвае якое‑н. дзеянне з боку тарца. Тарцовы ключ. Тарцовая разьба.

2. Які пакрыты тарцамі (у 2 знач.). Тарцовая маставая. □ Па баках вуліцы, не зважаючы на ранні час, стаялі на каленях багамольныя людзі, кабеты і мужчыны, заўзята білі сябе ў грудзі кулакамі і прыпадалі ілбамі да халоднага тарцовага бруку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарцо́вы спец.

1. Holz-;

тарцо́вая мастава́я Hlzpflaster n -s, -;

2. Stirn-;

тарцо́вая фрэ́за Strnfräser m -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тарэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

1. Папярочны разрэз бервяна, бруса; папярочная грань чаго-н.

Т. дошкі.

2. Кароткі, звычайна шасцігранны драўляны брусок для машчэння вуліц.

3. Маставая з такіх брускоў.

|| прым. тарцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

торцево́й тарцо́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

торцо́вый тарцо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВА́ЛЬМА (ням. Walm),

тарцовы схіл 4-схільнага даху. Утвараецца дыяганальнымі сохамі або кроквамі, якія злучаюць тарэц вільчаковай кладкі (вільчаковага бруса) з вугламі сцен будынка. Вальмы, якія не даходзяць да нізу або верху даху (усечаныя нізкія шчыты над прычолкам або дымнікі ў верхняй частцы вальмы), наз. паўвальмамі. На Беларусі пакрыцці з вальм выкарыстоўваліся ў нар. жыллі, гасп. будынках, некаторых манум. збудаваннях (палацы ў г.п. Дзятлава, в. Грозаў Капыльскага р-на, цэрквы ў вёсках Лелікава Кобрынскага, Здзітава Жабінкаўскага р-на).

Да арт. Вальма. План вальмавага даху.

т. 3, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГІЛЁЎСКІ АРХІЕПІ́СКАПСКІ ПАЛА́Ц,

помнік архітэктуры класіцызму ў Магілёве. Пабудаваны ў 1780-я г. Быў рэзідэнцыяй каталіцкага архіепіскапа С.​Богуш-Сестранцэвіча (да 1827). Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невял. бакавымі крыламі, накрыты вальмавым дахам. Гал. фасад вылучаны 3 плоскімі рызалітамі: цэнтральны завершаны прамавугольным атыкам, бакавыя — трохвугольнымі франтонамі. Паверхі вылучаны развітымі гарыз. цягамі, ніжні аздоблены рустам, верхні — пілястрамі. Аконныя праёмы прамавугольныя, з разнастайным абрамленнем. Дваровым фасадам будынак выходзіў у сад, дзе знаходзіліся карпусы духоўнай кансісторыі (не захаваліся).

Т.​І.​Чарняўская.

Магілёўскі архіепіскапскі палац. Тарцовы фасад.

т. 9, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛАЦКІ ЖЫЛЫ́ ДОМ, дом Пятра I,

помнік архітэктуры з элементамі стылю барока ў г. Полацк Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1692 у цэнтры горада як жылы (на мяжы 18—19 ст. перабудаваны). Мураваны 1-павярховы (з паўпадвальным паверхам) будынак мае ў плане форму няправільнага прамавугольніка. Плоскасці сцен прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі і фігурнымі сандрыкамі, цэнтр. ч. гал. фасада — 2 прафіляванымі філёнгамі. Тарцовы фасад завершаны фігурным атыкам з ляпнымі разеткамі (перароблены ў 19 ст.). Парадныя ўваходныя дзверы дэкарыраваны расл. арнаментам і маскаронамі (разьба па дрэве). У доме ў 1705 жыў Пётр I. Перад будынкам пастаўлены помнік Л.​Талстому. П.ж.д. уваходзіць у Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.

Т.​І.​Чарняўская.

Полацкі жылы дом.

т. 12, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)