Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тармазны́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тармазны́ |
тармазна́я |
тармазно́е |
тармазны́я |
| Р. |
тармазно́га |
тармазно́й тармазно́е |
тармазно́га |
тармазны́х |
| Д. |
тармазно́му |
тармазно́й |
тармазно́му |
тармазны́м |
| В. |
тармазны́ (неадуш.) тармазно́га (адуш.) |
тармазну́ю |
тармазно́е |
тармазны́я (неадуш.) тармазны́х (адуш.) |
| Т. |
тармазны́м |
тармазно́й тармазно́ю |
тармазны́м |
тармазны́мі |
| М. |
тармазны́м |
тармазно́й |
тармазны́м |
тармазны́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
магні́тна-тармазны́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
магні́тна-тармазны́ |
магні́тна-тармазна́я |
магні́тна-тармазно́е |
магні́тна-тармазны́я |
| Р. |
магні́тна-тармазно́га |
магні́тна-тармазно́й магні́тна-тармазно́е |
магні́тна-тармазно́га |
магні́тна-тармазны́х |
| Д. |
магні́тна-тармазно́му |
магні́тна-тармазно́й |
магні́тна-тармазно́му |
магні́тна-тармазны́м |
| В. |
магні́тна-тармазны́ (неадуш.) магні́тна-тармазно́га (адуш.) |
магні́тна-тармазну́ю |
магні́тна-тармазно́е |
магні́тна-тармазны́я (неадуш.) магні́тна-тармазны́х (адуш.) |
| Т. |
магні́тна-тармазны́м |
магні́тна-тармазно́й магні́тна-тармазно́ю |
магні́тна-тармазны́м |
магні́тна-тармазны́мі |
| М. |
магні́тна-тармазны́м |
магні́тна-тармазно́й |
магні́тна-тармазны́м |
магні́тна-тармазны́х |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тармазны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да тормаза. Тармазны цэх. Тармазны вінт. // Які служыць тормазам, з’яўляецца тормазам. Тармазны башмак. // Які мае тормаз. Тармазное кола. Тармазны вагон. // Які абслугоўвае тормаз. Тармазны кандуктар.
2. Спец. Звязаны з тармажэннем (у 2 знач.). Тармазная рэакцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРАМЯНЁВАЯ ТЭРАПІ́Я, радыетэрапія,
лячэнне іанізавальным выпрамяненнем. Выкарыстоўваюць фатоннае (гама-выпрамяненне, рэнтгенаўскае, тармазное) і карпускулярнае (пучкі электронаў, пратонаў, нейтронаў, цяжкіх іонаў, таксама альфа- і бэта-выпрамяненні радыеактыўных ізатопаў) іанізавальнае выпрамяненне. Крыніцы выпрамянення ў П.т.: радыеактыўныя рэчывы (натуральныя або штучныя радыенукліды) і спец. электрафіз. апараты, якія ствараюць пучкі выпрамянення (рэнтгенаўскія апараты, паскаральнікі электронаў, пратонаў, генератары нейтронаў). Метады П.т.: дыстанцыйнае апрамяненне (гама-выпрамяненне кобальту-60 або цэзію-137, рэнтгенаўскае і інш.) і кантактнае (унутрыполасцевае, унутрытканкавае). Дыстанцыйнае апрамяненне ажыццяўляецца ў статычным або ў рухомым рэжымах. Механізм дзеяння П.т. — непарыўна звязаныя біяфіз. і біяхім. працэсы, якія выклікаюць функцыян. і марфал. змены ў клетках (да іх адмірання). Аснова П.т. — розная радыеадчувальнасць нармальных і пухлінных тканак (тэрапеўт. інтэрвал радыеадчувальнасці). П.т. з’яўляецца вядучым метадам кансерватыўнага лячэння шматлікіх форм злаякасных пухлін (рак скуры, губы, языка, гартані, шыйкі маткі), важным кампанентам камбінаванага і комплекснага лячэння.
Літ.:
Киселева Е.С. Лучевая терапия злокачественных опухолей. М., 1996.
С.Маўрычаў.
т. 13, с. 11
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́МА-ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ (γ-выпрамяненне),
караткахвалевае эл.-магн. выпрамяненне з даўжынёй хвалі, меншай за 2∙10−10 м. Узнікае пры распадзе радыеактыўных ядраў (гл. Радыеактыўнасць), тармажэнні хуткіх зараджаных часціц у рэчыве (гл. Тармазное выпрамяненне), сінхратронным выпрамяненні, а таксама пры анігіляцыі электронна-пазітронных пар і ў інш. ядз. рэакцыях. З прычыны кароткай даўжыні хвалі ў гама-выпрамяненні выразныя карпускулярныя ўласцівасці (гл. Комптана эфект, Фотаэфект), хвалевыя (дыфракцыя, інтэрферэнцыя) выражаны слаба.
Асн. характарыстыка гама-выпрамянення — энергія асобнага γ-кванта Eγ = hν, дзе h — Планка пастаянная, ν — частата выпрамянення. Пры пераходзе ядра атама з узбуджанага стану з энергіяй Ei у больш нізкі энергет. стан Ek выпрамяняецца γ-квант з энергіяй Eγ = Ei = Ek Eγ = Ei — Ek. У выніку гэтага гама-выпрамянення ядраў мае лінейчасты спектр. Натуральныя радыеактыўныя крыніцы даюць гама-выпрамяненню з энергіяй да некалькіх мегаэлектронвольтаў (МэВ), у ядз. рэакцыях атрымліваюцца γ-кванты з энергіяй да дзесяткаў МэВ, а пры тармазным выпрамяненні — да соцень МэВ і больш. Гама-выпрамяненне — адно з найбольш пранікальных выпрамяненняў (пранікальнасць залежыць ад энергіі γ-квантаў і шчыльнасці рэчыва).
Гама-выпрамяненне выкарыстоўваецца для выяўлення дэфектаў у вырабах і дэталях (гл. Дэфектаскапія), экспрэснага колькаснага вызначэння волава ў рудах, стэрылізацыі харч. прадуктаў, гаматэрапіі злаякасных пухлін і інш.
А.І.Болсун.
т. 5, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)