тарала́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. тарала́каю тарала́каем
2-я ас. тарала́каеш тарала́каеце
3-я ас. тарала́кае тарала́каюць
Прошлы час
м. тарала́каў тарала́калі
ж. тарала́кала
н. тарала́кала
Дзеепрыслоўе
цяп. час тарала́каючы

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тарала́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Утвараць шум пры дапамозе сукала і пад. Бабы датыкаюць апошнія кросны, набіліцы стукаюць — чутно на вуліцы, як таралакаюць сукалы. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарала́каць ’утвараць шум пры дапамозе сукала і пад.’ (ТСБМ), тарала́ць ’тарахцець’ (Касп.), сюды ж тарала́ ’зневажальнае слова на чалавека, які моцна крычыць і лаецца без патрэбы’ (Варл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. (выклічнік) тарала́й, гл. ЕСУМ, 5, 518; чэш. trala, tralala — выклічнік, што перадае радасць, весялосць, гл. Махэк₂, 649.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таралу́шка ’дэталь у калаўроце’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Няясна; магчыма, ад тарала́ць ’тарахцець’, гл. таралакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)