Та́ня

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Та́ня Та́ні
Р. Та́ні Та́нь
Д. Та́ні Та́ням
В. Та́ню Та́нь
Т. Та́няй
Та́няю
Та́нямі
М. Та́ні Та́нях

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Таня́ ’месца, дзе можна закінуць невад; адна закідка невада’ (полац. З нар. сл.). Гл. то́ня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таня́ Затока каля ракі, на абалоні ў час разводдзя ці паводкі (Стол.).

ур. Таня́ Любінская, ур. Таня́ Хвастоўская каля в. Кароцічы Стол.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

БАБА́НАВА (Марыя Іванаўна) (11.11.1900, Масква — 4.4.1983),

руская актрыса. Нар. арт. СССР (1954). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1920 у Т-ры РСФСР 1-м (пазней Т-р імя У.Меерхольда). У 1927—80 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага. Лірычная актрыса, майстар тонкага псіхал. малюнка ролі: Паліна («Даходнае месца» А.Астроўскага), Гога («Чалавек з партфелем» А.Файко), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Дзіяна («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), ТаняТаня» А.Арбузава). Дзярж. прэмія СССР 1941.

т. 2, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́НЕ ((Line) Велта) (н. 28.8.1923),

латышская актрыса. Нар. арт. Латвіі (1964). Нар. арт. СССР (1973). Вучылася ў драм. студыях Нар. т-ра і Т-ра драмы ў Рызе. З 1945 актрыса Латв. т-ра драмы імя Упіта. Лепшыя ролі: Кайва («Гліна і фарфор» А.Грыгуліса), Зента, Жанна д’Арк, Ліена («Сын рыбака», «Жанна д’Арк»; «Зямля зялёная» А.Упіта), Дэздэмона, Афелія («Атэла», «Гамлет» У.Шэкспіра), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі» паводле А.Дзюма-сына), Ніна Зарэчная («Чайка» А.Чэхава), ТаняТаня» А.Арбузава) і інш. Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1951.

т. 9, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сцяжо́к, ‑жка, м.

Тое, што і флажок. У дзяжурным памяшканні Таня яшчэ раз агледзела ліхтарык, падрыхтавала зусім новенькія жоўтыя сцяжкі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕЙЦ (Ніна Мікалаеўна) (11.1.1912, Баку — 7.12.1983),

бел. актрыса. Скончыла дзярж. драм. курсы пры Бел. тэхнікуме сцэн. мастацтва (1932) і да 1971 працавала ў Бел. т-ры імя Я.Купалы. Яе гераіні — простыя жанчыны, натуральныя, жыццёвыя, каларытныя: Бабка («Салавей» З.Бядулі), Куліна («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Аўгіння («На крутым павароце» К.Губарэвіча), Бабка («Таня» А.Арбузава), Бальзамінава («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага) і інш.

т. 5, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРБУ́ЗАЎ (Аляксей Мікалаевіч) (26.5.1908, Масква — 20.4.1986),

рускі драматург. Скончыў тэатр. школу ў Ленінградзе. Працаваў у тэатрах Ленінграда і Масквы. Аўтар п’ес «Далёкая дарога» (1935), «Таня» (1938), «Горад на світанні» (1941), «Іркуцкая гісторыя» (1959), «Казкі старога Арбата» (1970), «Старамодная камедыя» (1975), «Пераможніца» (1983) і інш. У творах тонка спалучае псіхалагізм з лірызмам, жыццёвую дакладнасць з рамантычнай узнёсласцю, вастрыню сюжэтных калізій з вольнай кампазіцыяй п’есы. Дзярж. прэмія СССР 1980.

т. 1, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чэ́рствасць, ‑і, ж.

Уласцівасць чэрствага. [Старая] нюхала, праводзіла ногцем па падрумяненай скарынцы, спрабуючы, відаць, на чэрствасць. Лынькоў. Таня паказала зусім новы бок сваёй душы, чэрствасць няўдзячнага эгаізму. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недагаво́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недагаварыць.

2. у знач. наз. недагаво́ранае, ‑ага, н. Тое, што не выказана; недагаворка. Да Міхася зноў прыйшла Таня дагаварыць недагаворанае раніцай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)