ТАНЦО́РКІ,

сямейства двухкрылых насякомых; гл. Таўкачыкі.

т. 15, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

танцо́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. танцо́рка танцо́ркі
Р. танцо́ркі танцо́рак
Д. танцо́рцы танцо́ркам
В. танцо́рку танцо́рак
Т. танцо́ркай
танцо́ркаю
танцо́ркамі
М. танцо́рцы танцо́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стрып-танцо́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стрып-танцо́рка стрып-танцо́ркі
Р. стрып-танцо́ркі стрып-танцо́рак
Д. стрып-танцо́рцы стрып-танцо́ркам
В. стрып-танцо́рку стрып-танцо́рак
Т. стрып-танцо́ркай
стрып-танцо́ркаю
стрып-танцо́ркамі
М. стрып-танцо́рцы стрып-танцо́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ТАЎКА́ЧЫКІ, таўкачы,

танцоркі (Empididae),

сямейства насякомых падатр. прамашыўных караткавусых атр. двухкрылых. Больш за 2,8 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў лясной зоне па берагах вадаёмаў; жывуць на раслінах. На Беларусі найб. трапляюцца Т.: вялікі (Empis tesselata) і лінднеры (E. lindneri).

Даўж. да 15 мм. Цела цёмнае, слабаапушанае. Галава невял., круглая з іголкападобным хабатком. Крылы празрыстыя. Ногі доўгія, тонкія. Пераважна драпежнікі, дадатковы корм — нектар кветак. У перыяд размнажэння ў некат. відаў адбываецца раенне, шлюбныя «танцы», насякомыя збіраюцца ў вял. масы — «таўкуць мак» (адсюль назва). Агрэсіўныя самкі пасля капуляцыі нярэдка з’ядаюць самцоў. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі жывуць у глебе, лясным подсціле, у некат. відаў — на дне вадаёмаў.

С.​Л.​Максімава.

Таўкачык вялікі.

т. 15, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)