1. Суцэльная падэшва, якая патаўшчаецца ад наска да пяткі.
2.толькімн. (танке́ткі, ‑так). Лёгкі жаночы абутак па такой падэшве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Pumps, pamps
pl ло́дачкі; танке́ткі (туфлі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тупары́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З тупым, шырокім рылам, мордай. Тупарылы галавень. Тупарылы вяпрук.//Груб. З пляскатым, шырокім тварам (пра чалавека).
2. Які мае тупую, шырокую пярэднюю частку (пра прадметы). Тупарылыя баржы. Тупарылыя танкеткі. □ Тупарылыя чорныя грузавікі адзін за адным мільгаюць у кароткім абсягу шашы, які адкрываецца Шуравым вачам.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тарпе́да ’падводны сігарападобны снарад’ (ТСБМ), сюды ж тарпэ́ды ’басаножкі’ (Сцяшк.). Праз рус.торпе́да, польск.torpeda з англ.torpedo ’электрычны скат; тарпеда’ < лац.torpēdo ’стан нерухомасці; электрычны скат’. У сучасным значэнні з пачатку XIX ст. (ЕСУМ, 5, 608; Чарных, 2, 252; Голуб-Ліер, 485). Назва басаножак, хутчэй за ўсё, па знешняму падабенству. Меркаванні Лаўчутэ (Балтизмы, 133) аб запазычанні назвы з балтыйскіх моў, параўн. літ.pė́de, pėdžià ’басаножка, падэшва з вяровак’ < pė́da ’ступа, ступня’, пры няясным паходжанні пачатку слова не пераконваюць. Параўн. танкеткі, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
koturny
koturn|y
мн.
1. катурны;
2.танкеткі (абутак на тоўстай падэшве);
zejść z ~ów — спусціцца з хадуль; стаць натуральным
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
цэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.
1.незак. Тое, што і цэліцца; цаляць. Мы за мір! А цэліць бомбай Не дазволім мы ў наш дом.Панчанка.Драпежнік цэліць бомбамі ў насціл, І леглі на вадзе крыві салдацкай меткі, Мо суджана і мне не перайсці, Але грымяць імклівыя танкеткі.Вітка.[Рымша:] — Ён [Анішчук], мусіць, толькі з ёю [Лучынінай] падражніваецца, а сам цэліць да Загароўскай падабрацца...Гурскі.А кайданы ўсё мацней звінелі. І што ні крок — царкоўны перазвон. І кат ужо ў звон у гэты цэліў...Сіпакоў.// Мець намер. Машын вунь колькі калгас накупіў. У мільянеры цэліць.Даніленка.Не было як зразумець, куды цэліць афіцэр. Што ведае пра яго? Страшныя здагадкі перашкаджалі ўважліва слухаць.Асіпенка.
2.зак.Разм. Трапіць, папасці. Юркевіча запытанне цэліла ў .. самыя патайныя думкі [Юзіка].Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)