Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
шале́, нескл., н.
Невялікі сялянскі дом у гарах Швейцарыі. // Невялікая дача тыпутакога дома.
[Фр. chalet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
універса́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць універсальнага. Універсальнасць акцёра. Універсальнасць метадаў лячэння. □ Універсальнасць, усеабдымнасць, дакладнасць і сцісласць — гэтыя вызначальныя рысы выданняў такогатыпу .. вытрыманы і ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЕБСКІ КА́ФЕЛЬНА-МАЁЛІКАВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1878—1914 у Віцебску. Меў газавы (1895) і паравы (1908) рухавікі. Вырабляў пячную тэракотавую, белаглазураваную і залачоную кафлю, маёліку (1913). Напярэдадні 1-й сусв. вайны адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў такогатыпу ў Расійскай імперыі, меў магазіны ў Варшаве, Пецярбургу, Казані, Саратаве, Растове і Мікалаеве. Працавала ад 12 (1895) да 118 (1913) рабочых.
1) надбудова, якая ўпрыгожвае будынак (круглая, авальная, шматгранная ў плане з зашклёнымі ці адкрытымі праёмамі, завершаная купалам), або невял. збудаванне такогатыпу ў парку на ўзвышшы, адкуль адкрываецца прыгожы далягляд.
2) Назва некаторых палацавых збудаванняў, якія знаходзяцца ў прыгожым прыродным асяроддзі (палацы ў Ватыкане, Вене, Празе, Варшаве і інш.).
Бельведэр палаца ў в. Жамыслаўль Іўеўскага раёна Гродзенскай вобл. 2-я пал. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЛЁГКААТЛЕТЫ́ЧНЫ МАНЕ́Ж,
крытае спарт. збудаванне для спаборніцтваў і трэніровак па лёгкай атлетыцы, гульнявых відах спорту, барацьбе, цяжкай атлетыцы і інш. Пабудаваны ў 1980 у Гомелі (інж. Б.Максімовіч, арх. В.Саенка). Адно з першых такогатыпу збудаванняў на Беларусі. Мае простую і лаканічную архітэктуру, абумоўленую планіровачным і канстр. вырашэннем; перакрытае клеедраўлянымі 3-шарнірнымі аркамі пралётам 49 м. Прамавугольны ў плане (126×49 м) будынак з прыбудаваным аднапавярховым блокам адм. і дапаможных памяшканняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АКУЛЯ́РНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1892—1941 у Віцебску; першая ў Расіі ф-катакогатыпу. Мела 10 імпартных машын-станкоў, паравую машыну (з 1910). У розны час выпускала акуляры, пенснэ, фіз., аптычныя і хірург. інструменты, павелічальнае шкло. Працавалі 125 рабочых, выпускалася прадукцыі на 115 тыс.руб. за год (1913).
У Вял.Айч. вайну ф-ка эвакуіравана ў г.п. Суксун Пермскай вобл. (Расія). Пасля вайны ў яе будынках размясціўся з-дбыт. прылад (цяпер ВА «Электравымяральнік»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ДОМ-КАМУ́НА.
Пабудаваны ў Віцебску ў 1927—29 (арх. А.Вышалескі). Задуманы як зручнае эканам. жыллё для працоўных, разлічаны на 280—300 чал. Першая на Беларусі пабудова такогатыпу. 4-павярховы будынак са складанай канфігурацыяй плана мае цэнтр. аб’ём і бакавыя крылы. На фоне гладкай паверхні сцен з пілястрамі нязначнага выступу кантрастна вылучаюцца 2 вынесеныя за план дома і закругленыя аб’ёмы лесвічных клетак. У час Вял.Айч. вайны будынак згарэў. Пасля рэканструяваны ў жылы дом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР РЭВАЛЮЦЫ́ЙНАЙ САТЫ́РЫ, тэрэўсат,
прафесійны або паўпрафесійны агітацыйна-прапагандысцкі тэатр мініяцюр. Існаваў у 1919—22. Меў на мэце сродкамі тэатр. сатыры па-рэвалюцыйнаму выхоўваць масы, выкрываць заганы капіталіст., а таксама сацыяліст. грамадства. Гал. ўвага звярталася на агітацыйна-прапагандысцкую накіраванасць мастацтва. Рэпертуар складаўся з аднаактовых агітп’ес, сатыр. паказаў на міжнар. тэмы, агітсцэнак, аглядаў, пародый і куплетаў, дэкламацыі, танцаў, харавых спеваў. За вечар выконвалася 12—15 нумароў. На Беларусі дзейнічалі Віцебскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры (першы тэатр такогатыпу) і Мінскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ЖЫЛЫ́ ДОМ СПЕЦЫЯЛІ́СТАЎ,
помнік архітэктуры 1930-х г. Пабудаваны ў Віцебску ў 1932—35 (арх. С.Прэзьма) як жылы дом для вядучых спецыялістаў горада. Дамы такогатыпу ў СССР (усяго 66, з іх 3 у БССР) ствараліся па спец. праектах, якія прадугледжвалі павелічэнне плошчы пакояў, палепшанае абсталяванне быт. памяшканняў. У кампазіцыі будынка выкарыстаны прыём вылучэння вуглавой павярховай часткі, якой проціпастаўляецца прадаўгаваты 4-павярховы аб’ём. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, балконаў з глухімі агароджамі, лоджый, эркераў.