та́йскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
та́йскі |
та́йская |
та́йскае |
та́йскія |
| Р. |
та́йскага |
та́йскай та́йскае |
та́йскага |
та́йскіх |
| Д. |
та́йскаму |
та́йскай |
та́йскаму |
та́йскім |
| В. |
та́йскі (неадуш.) та́йскага (адуш.) |
та́йскую |
та́йскае |
та́йскія (неадуш.) та́йскіх (адуш.) |
| Т. |
та́йскім |
та́йскай та́йскаю |
та́йскім |
та́йскімі |
| М. |
та́йскім |
та́йскай |
та́йскім |
та́йскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
та́йскі та́йский;
~кая мо́ва — та́йский язы́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
та́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да таяў, які належыць, уласцівы ім. Тайскія мовы. Тайская культура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАНГКО́К,
Банкок, Крунгтэп, горад, сталіца Тайланда. Засн. ў 16 ст. 5,9 млн. ж. (з прыгарадамі, 1990). Гал. марскі і рачны порт краіны, у вусці р. Менам-Чао-Прая, за 30 км ад Сіямскага зал. Паўд.-Кітайскага м. (грузаабарот каля 30 млн. т, каля 90% імпарту і 75% экспарту краіны). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр. Рысаачышчальныя, лесаапрацоўчыя, тэкст., папяровыя, шклокерамічныя, цэментныя, электратэхн., нафтаперапр., хім., гумавыя прадпрыемствы; аўтазборка, суднабудаванне. Мастацкія рамёствы. Ун-ты. Нац. музей. Шмат каналаў.
У планіроўцы Бангкока элементы радыяльна-кальцавой структуры, вуліцы-каналы (часткова засыпаны ў 20 ст.). Гіст. цэнтр у лукавіне ракі, вакол — «старое прадмесце», зарэчны раён Тханбуры. Горад вядомы унікальнымі помнікамі: комплекс каралеўскага палаца Чакры (канец 18 — пач. 20 ст.), храмы (ваты) Пра Кео (канец 18 ст.), Чэтупон (По), Сутат, Раджабапіт, Бенчамабапіт, Арун (усе 19 ст.). З пач. 20 ст. забудоўваецца атэлямі, банкамі, канторскімі будынкамі еўрап. тыпу. Музеі: Нац. музей Тайланда, «Каралеўскія баржы», «Тайскі дом», «Палац Суан Пакад» і інш.
т. 2, с. 273
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)