Тайба́ ’трыманне ў тайне, тайна’, ’утойванне, хаванне’: тайба грошай (Нас.). Прамая паралель у сучасных славянскіх мовах толькі ў славен. дыял. tȃjba (гл. Фурлан у Бязлай, 4, 147), што можна разглядаць як сепаратную беларуска-славенскую ізаглосу. Параўн., аднак, ст.-слав. таибьна ’тайна’, таибьно ’таямнічы, таемны’, таибьникъ ’асоба, якая валодае тайнай, жрэц, святар’ (толькі ў Супрасльскім кодэксе), стараж.-рус. таиба ’тайна’. Непасрэдна да прасл. *tajьba (сінанімічнага *tajьna, гл. тайна), якое з’яўляецца вытворным з суфіксам ‑ьbа (аб ім, але без кантынуантаў *taj‑ гл. Слаўскі, SP, 1, 61–62) ад *tajь ’таямніца, тайна’, ’таямніча, скрытна’ (< *tajiti, гл. таіць). Гл. яшчэ Скок, 3, 434.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Атайбава́цца ’абжыцца’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, звязана з тайба ’тайна, сакрэт’ (Нас.), аднак семантычныя сувязі ў такім выпадку не празрыстыя. Параўн. укр. утамуватися, польск. otamować się ’спыніцца, супакоіцца’ ад тама плаціна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́йна ’сакрэт; тое, што яшчэ не пазнана, неразгадана’ (ТСБМ; 1913 г., КСНН; Ласт., Некр. і Байк.), ’таямніца’ (Бяльк., Вруб.), сюды ж суфіксальныя дэрываты з той жа самай семантыкай та́йносць (ТС), та́йнысьць (Бяльк.), ст.-бел. тайна ’таямніца’ (канец XV ст., КГС). Укр. та́йна, таїна́, та́йня, рус. та́йна ’таямніца’, стараж.-рус. та́ина ’тс’, польск. старое паэт. tajnia, в.-луж. tayeṅo, ’выгляд, прытворства’, tajenje ’таямніца’, серб.-харв. tȃjna, славен. tajna ’тс’, ст.-слав. таина ’тс’. Да прасл. *tajьna < *taj, якое, у сваю чаргу, з *tajiti, гл. таіць; параўн. укр. ота́й, пота́й ’употайкі’, серб.-харв. старое tȃj, tȁja, tāja ’таямніца’, чэш. taj ’таямніца; невядомае’ + ‑ьna, аналагічна *vojna (аб суфіксе, але без кантынуантаў *taj‑ гл. Слаўскі, SP, 1, 137). Наяўнасць гістарычных паралеляў і дэрыватаў адназначна сведчаць на карысць спрадвечнасці наймення. Параўн. тайба, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)