Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Таганро́гм. Taganróg n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АВЕ́ЧКІН Валянцін Уладзіміравіч
(22.6.1904, г.Таганрог — 27.1.1968),
рус. пісьменнік. Асн. тэма творчасці — жыццё вёскі. Аўтар аповесці «З франтавым прывітаннем» (1945), нарысаў «Раённыя будні» (цыкл, 1952—56), «На пярэднім краі» (1953); п’ес «Бабіна лета» (1947), «Насця Коласава» (1949), «Насустрач ветру» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХО́ВІКАЎ Мікалай Леанідавіч
(7.9.1922, г.Таганрог — 8.6.1987),
рус. артыст цырка. Нар.арт.СССР (1980). У цырку з 1929. Выступаў пад псеўд. Ніка. У 1950—53 вучыўся на вакальным аддз. Маскоўскай кансерваторыі. Скакун на падкідных дошках, эквілібрыст на пераходнай лесвіцы, жакей, конны акрабат. Стваральнік і ўдзельнік конна-акрабатычнага атракцыёна «Руская тройка» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКІЁР Аляксандр Барысавіч
(28.5. 1824, г.Таганрог, Расія —9.2.1870),
расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1845). Служыў у Мін-ве юстыцыі, супрацоўнічаў у часопісах «Современник», «Отечественные записки», «Русский вестник» і інш. Працы па гісторыі рас. знешняй палітыкі і землеўладання, геральдыцы і інш.Асн. твор — «Руская геральдыка» (1855, Дзямідаўская прэмія 1856) — першае падобнае навук. даследаванне ў рас. гістарыяграфіі, у якім таксама даецца першы нарыс рас. сфрагістыкі (навукі аб пячатках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗКО́Ў Юрый Васілевіч
(н. 3.12.1930, г.Таганрог, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм. н., праф. (1982). Скончыў Узбекскі дзярж.ун-т (1953). З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1969 у БДУ. Навук. працы па фотахіміі і спектраскапіі каардынацыйных злучэнняў. Распрацаваў метады магніта-рэзананснай спектраскапіі прадуктаў хім. рэакцый, стварыў малекулярныя генератары радыёчастот на аснове хім. палярызацыі атамных ядраў.
Тв.:
Структура продуктов реакции фотовосстановления металлопорфиринов (у сааўт.) // Докл.АНСССР. 1972. Т. 207, № 2;
Генерирование электромагнитных колебаний в ходе фотохимических реакций (разам з Г.П.Шпяньковым, Л.А.Хільмановіч) // Журн. прикладной спектроскопии. 1982. Т. 36, вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІЦКІ Кузьма Мікітавіч
(24.10.1897, г.Таганрог, Расія — 14.3.1973),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Ген. Арміі (1955). Скончыў Вышэйшую стралк.-тактычную школу (1922), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). У арміі з крас. 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз.сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах, удзельнік абароны Ліды, Гомеля, бітвы пад Масквой. 11-я гвардз. армія пад яго камандаваннем вызначылася ў Гарадоцкай аперацыі 1943, Беларускай аперацыі 1944, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Маладзечна. Да 1962 на адказных пасадах у Сав. Арміі. Дэп.Вярх. Савета СССР у 1946—62. Аўтар успамінаў.