табурэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Разнавіднасць мэблі без спінкі для сядзення.

|| памянш. табурэ́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. табурэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

табурэ́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. табурэ́тка табурэ́ткі
Р. табурэ́ткі табурэ́так
Д. табурэ́тцы табурэ́ткам
В. табурэ́тку табурэ́ткі
Т. табурэ́ткай
табурэ́ткаю
табурэ́ткамі
М. табурэ́тцы табурэ́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

табурэ́тка ж. табуре́т м., табуре́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

табурэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Род мэблі для сядзення ў выглядзе круглай або квадратнай формы без спінкі. Ліда падала табурэтку, папрасіла сесці, села сама на ўскрай ложка. Мележ.

[Фр. tabouret.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табурэ́т м., табурэ́тка ж. Schmel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

табуре́тка табурэ́тка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

stool [stu:l] n.

1. табурэ́тка

2. med. стул

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

табурэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

Тое, што і табурэтка. Сцёпка выйшаў з-за перагародкі, прысеў на табурэт перад сталом. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Табо́рак, табо́рка ’маленькая табурэтка’ (Сцяшк.). Гіпакарыстычная трансфармацыя табурэ́тка (гл.): усячэнне часткі асновы, асэнсаванай як суфікс, з адначасовым перасоўваннем націску на “ўзноўлены” такім чынам корань і пашырэннем (уо) націскнога галоснага. Гл. табурэт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кульга́вы, -ая, -ае.

1. 3 карацейшай ці балючай нагой.

К. дзед.

2. Са зламанай або карацейшай, чым іншыя, ножкай (пра рэчы; разм.).

Кульгавая табурэтка.

3. Больш кароткі, чым іншы, іншыя (пра нагу, пра ножку чаго-н.; разм.).

Кульгавая нага.

|| наз. кульга́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)