Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
табурэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.
Тое, што і табурэтка. Сцёпка выйшаў з-за перагародкі, прысеў на табурэт перад сталом.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
табурэ́т
(фр. tabouret)
род мэблі для сядзення, звычайна квадратнай формы без спінкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Табурэ́т, табурэ́тка ’род мэблі для сядзення, столак’ (ТСБМ, Касп., Янк. 1, Сл. ПЗБ), сюды ж формы з фанетычнымі ваганнямі рознага кшталту (асіміляцыя, субстытуцыя галосных кораня і г. д.): табарэ́тка (Скарбы, Сл. Брэс., Жд. 2), табарэ́зік, тубарэ́тка (Сл. Брэс.), табарэ́чык ’тс’ (Жд. 3), табарэ́тачка ’маленькі столак’ (Сцяшк.). Хутчэй за ўсё, праз польск.taboret з франц.tabouret, якое да сярэдзіны XVI ст. ужывалася ў першасным значэнні ’круглая падушачка для іголак’ і з’яўлялася памянш. формай ад tabour (< tambour) ’барабан’. Пазнейшае значэнне франц.tabouret ’табурэт’ з’явілася на падставе круглай формы мяккага сядзення, у польскай мове дагэтуль абазначае столак менавіта з круглым сядзеннем. З французскай ням.Taburett ’табурэт’, якое лічыцца непасрэднай крыніцай запазычання для рускай мовы (Фасмер, 4, 7; Чарных, 2, 224), а таксама і для часткі беларускіх слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
табурэ́тм., табурэ́ткаж. Schémel m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
табуре́ттабурэ́т, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
табурэ́цік, ‑а, м.
Памянш.датабурэт; маленькі табурэт. Феня сядзела каля Зоінага ложка на табурэціку, глядзела на малую, папраўляла на ёй коўдру, выцірала хустачкаю спацелы лоб.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тубарэ́тка ‘табурэтка’ (Мат. Гом.). Гл. табурэт (з перастаноўкай галосных).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zydel
м.табурэт; зэдлік; услон; услончык
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Ке́да ’загарадка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Фанетыка і геаграфія слова сведчаць аб магчымасці балт. паходжання. Параўн., аднак, семантычна далёкае kede ’лаўка, табурэт’.