сітуаты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Які мае адносіны да асобнай сітуацыі, абмежаваны пэўнымі ўмовамі.

|| наз. сітуаты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сітуаты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сітуаты́ўны сітуаты́ўная сітуаты́ўнае сітуаты́ўныя
Р. сітуаты́ўнага сітуаты́ўнай
сітуаты́ўнае
сітуаты́ўнага сітуаты́ўных
Д. сітуаты́ўнаму сітуаты́ўнай сітуаты́ўнаму сітуаты́ўным
В. сітуаты́ўны (неадуш.)
сітуаты́ўнага (адуш.)
сітуаты́ўную сітуаты́ўнае сітуаты́ўныя (неадуш.)
сітуаты́ўных (адуш.)
Т. сітуаты́ўным сітуаты́ўнай
сітуаты́ўнаю
сітуаты́ўным сітуаты́ўнымі
М. сітуаты́ўным сітуаты́ўнай сітуаты́ўным сітуаты́ўных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сітуаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ўзнікае ў пэўных умовах; выкліканы пэўнымі ўмовамі. Сітуатыўны падыход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ситуати́вный сітуаты́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГА́МАН ((Hamann) Іаган Георг) (27.8.1730, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 21.6.1788),

нямецкі філосаф-ірацыяналіст, крытык, пісьменнік. Вывучаў у Кёнігсбергу філасофію, багаслоўе, філалогію. Яго «Сібіліны лісткі» (выд. 1819) выкладзены ў форме аракульскіх выслоўяў. У фрагментах «Славутыя думкі Сакрата» (1759) і «Аблокі» (1761) адстойваў прынцыпы веры і непасрэднага пачуцця як асноўныя пры спасціжэнні рэчаіснасці. Лічыў мастацтва вынікам геніяльнай інтуіцыі (фрагмент «Кішэнная эстэтыка», 1761). Крытыкуючы рацыяналізм асветнікаў, у прыватнасці філасофію І.​Канта («Метакрытыка пра пурызм розуму», 1784, выд. 1800), развіваў ідэі містычна афарбаванай інтуітывісцкай дыялектыкі. Абсалютызаваў інтуітыўны момант у творчасці і пазнанні (канцэпцыя «непасрэдных ведаў»). Паводле Гамана, розум (развага) індывідуальны, гістарычны, сітуатыўны; не існуе ўсеагульнага «цвярозага розуму» асветніцкай філасофіі, як і кантаўскага «чыстага розуму»; мова — «першы і апошні орган і крытэрый розуму», звязанасць якога з мовай вызначае межы розуму. Яго ўяўленні пра мову, творчасць генія, спрадвечнасць паэзіі зрабілі ўплыў на ням. філас.-эстэт. думку (І.​Г.​Гердэр, літ. рух «Буры і націску», І.​В.​Гётэ). За афарыстычны адрывісты і цьмяны стыль, падобны на прароцтвы, празваны Гётэ «паўночным магам».

Літ.:

Асмус В.Ф. Немецкая эстетика XVIII в. М., 1963.

Г.​В.​Сініла.

т. 5, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)