Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Си́риусастр.Сі́рыус, -са м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЯЛІ́КІ ПЁС (лац. Canis Major),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка — Сірыус (α Вялікага Пса, -1,4 візуальнай зорнай велічыні), самая яркая зорка ўсяго неба. 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі Вялікага Пса відаць зімой. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ма́рыва ’трымцячы слой цёплага паветра каля паверхні зямлі ў гарачае надвор’е, смуга’ (ТСБМ). Укр.ма́рево, рус.мар, арханг.ма́рево, маск.мара́ ’тс’, арханг., перм.ма́ра ’туман на моры’; перм.марева ’туман, шкодны для збажыны, садавіны’, уладз. ’гарачы, сонечны дзень’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ivo/‑evo ад дзеяслова mariti. Параўн. таксама в.-луж.womara ’напаўсон, непрытомнасць’, серб.-харв.о̏‑мара ’духоцце, духата’, балг.мараня́ ’марыва’. Да прасл.marъ або marь, якія з’яўляюцца роднаснымі да ст.-інд.marīciṣ, marīcī ’прамень’, marīcīkā ’міраж’, ст.-грэч.άμαρύσσω ’ззяю’, ἀμαρυγή ’бляск’, μαῖρα < ’Сірыус’ (Бернекер, 2, 21; Фасмер, 2, 571; Скок, 2, 407, БЕР, 3, 662–663).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЛАНЕТА́РЫЙ (ад новалац. planetarium),
апарат для мадэліравання і дэманстрацыі выгляду зорнага неба, узаемнага размяшчэння планет і руху іх вакол Сонца, руху штучных нябесных цел, паказу розных астр. з’яў. Першы мех. П. пабудаваны ў 1712 у Англіі, з 1920-х г. пашыраны аптычныя П. Аснова П. — праекцыйны апарат.
П. устанаўліваюць у цэнтры круглага памяшкання з паўсферычным купалам-экранам (дыяметр самых вял. купалаў 25 м і болей). Відарысы зорак праецыруюцца 2 праектарамі ў выглядзе шароў (адзін для праецыравання Паўн. паўшар’я неба, другі — Паўднёвага). Відарысы інш. нябесных цел, асн. лініі нябеснай сферы, назвы ствараюцца дапаможнымі праектарамі і спец. прыладамі, размешчанымі паміж шарамі. Найб. сучасныя П. вырабляюцца ў Германіі, Японіі, ЗША. П. таксама наз.культ.-асв. ўстанова, дзе чытаюцца лекцыі па астраноміі з адпаведнымі дэманстрацыямі.
На Беларусі П. дзейнічаюць у Мінску ў парку імя Горкага (для ўсеагульнага карыстання) і пед. ун-це імя М.Танка (для навуч. мэт).
А.А.Шымбалёў.
Схема планетарыя: 1 — паўночны і паўднёвы шары з праектарамі зорнага неба; 2 — паўночны і паўднёвы шары з праектарамі назваў сузор’яў; 3 — праектары Млечнага Шляху; 4 — праекцыйныя механізмы Сонца, Месяца і планет; 5 — праектар зоркі Сірыус; 6 — прылада для дэманстравання сонечных і месяцавых зацьменняў; 7 — праектар нябеснага мерыдыяна; 8 — праектары нябеснага экватара і экліптыкі.