сіры́ец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сіры́ец сіры́йцы
Р. сіры́йца сіры́йцаў
Д. сіры́йцу сіры́йцам
В. сіры́йца сіры́йцаў
Т. сіры́йцам сіры́йцамі
М. сіры́йцу сіры́йцах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сіры́ец,

гл. сірыйцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіры́ец м. Srer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сіры́йцы, -аў, адз. сіры́ец, -ры́йца, м.

Насельніцтва Сірыі.

|| ж. сіры́йка, -і, ДМы́йцы, мн. -і, -ры́ек.

|| прым. сіры́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сири́ец сіры́ец, род. сіры́йца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Sri¦er m -s, - сіры́ец

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сіры́йцы, ‑аў; адз. сірыец, ‑рыйца, м.; сірыйка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; мн. сірыйкі, ‑рыек; ж.

Народ, які складае асноўную частку насельніцтва Сірыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Syrian1 [ˈsɪriən] n.

1. сіры́ец; сіры́йка;

the Sypians сіры́йцы

2. сіры́йская мо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЛЕЎ III (Leōn) Ісаўр, Леў III Сірыец (каля 675, Германікія, цяпер г. Мараш, Турцыя — 18.6.741), візантыйскі імператар [717—741], заснавальнік Ісаўрыйскай дынастыі. Узмацніў знешнепаліт. становішча імперыі: адбіў націск арабаў, якія ў 717—718 вялі аблогу Канстанцінопаля; пасля перамогі ў 740 пад Акраінонам вярнуў ч. візант. уладанняў у М. Азіі. З мэтай умацавання цэнтр. улады і абароны інтарэсаў ваенна-служылай знаці выдаў у 726 Эклогу (зб. законаў). Рэфармаваў армію, распачаў рэформы ў галіне права, грамадскіх адносін і царк. палітыкі. Узначальваў рух іканаборства, што прывяло ў 730 да разрыву адносін з рым. курыяй.

Н.К.Мазоўка.

т. 9, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)