сінхро́нны, -ая, -ае (спец.).

Які ажыццяўляецца адначасова, супадае ў часе.

Сінхронная хуткасць.

С. пераклад (які адбываецца адначасова з маўленнем на замежнай мове).

|| наз. сінхро́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сінхро́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сінхро́нны сінхро́нная сінхро́ннае сінхро́нныя
Р. сінхро́ннага сінхро́ннай
сінхро́ннае
сінхро́ннага сінхро́нных
Д. сінхро́ннаму сінхро́ннай сінхро́ннаму сінхро́нным
В. сінхро́нны (неадуш.)
сінхро́ннага (адуш.)
сінхро́нную сінхро́ннае сінхро́нныя (неадуш.)
сінхро́нных (адуш.)
Т. сінхро́нным сінхро́ннай
сінхро́ннаю
сінхро́нным сінхро́ннымі
М. сінхро́нным сінхро́ннай сінхро́нным сінхро́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сінхро́нны спец. синхро́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сінхро́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца сінхранізмам; адначасовы. Сінхроннае вярчэнне матораў. □ Прынцып сінхроннага, паралельнага раскрыцця псіхалогіі розных людзей ляжыць у аснове кампазіцыі апавядання. Адамовіч.

2. У тэхніцы — заснаваны на прымяненні прынцыпу сінхранізму. Сінхронны рухавік. Сінхронная кіназдымка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінхро́нны synchron [-´kro:n]; simultán;

сінхро́нны перакла́д Simultándolmetschen n -s, Simultánübersetzung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сінхро́нны

(гр. synchronos = адначасовы)

1) адначасовы, які супадае ў часе;

с. электрарухавік — электрарухавік пераменнага току з аднолькавымі частотамі вярчэння ротара і магнітнага поля статара;

2) лінгв. звязаны з апісаннем мовы ў дадзены перыяд часу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сінхро́нны

(гр. synchronos, ад syn = разам + chronos = час)

які адбываецца адначасова, супадае ў часе (напр. с-ае вярчэнне матораў, с. пераклад).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

асінхро́нна-сінхро́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асінхро́нна-сінхро́нны асінхро́нна-сінхро́нная асінхро́нна-сінхро́ннае асінхро́нна-сінхро́нныя
Р. асінхро́нна-сінхро́ннага асінхро́нна-сінхро́ннай
асінхро́нна-сінхро́ннае
асінхро́нна-сінхро́ннага асінхро́нна-сінхро́нных
Д. асінхро́нна-сінхро́ннаму асінхро́нна-сінхро́ннай асінхро́нна-сінхро́ннаму асінхро́нна-сінхро́нным
В. асінхро́нна-сінхро́нны (неадуш.)
асінхро́нна-сінхро́ннага (адуш.)
асінхро́нна-сінхро́нную асінхро́нна-сінхро́ннае асінхро́нна-сінхро́нныя (неадуш.)
асінхро́нна-сінхро́нных (адуш.)
Т. асінхро́нна-сінхро́нным асінхро́нна-сінхро́ннай
асінхро́нна-сінхро́ннаю
асінхро́нна-сінхро́нным асінхро́нна-сінхро́ннымі
М. асінхро́нна-сінхро́нным асінхро́нна-сінхро́ннай асінхро́нна-сінхро́нным асінхро́нна-сінхро́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Сінхронны кампенсатар 3/289

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сінхронны генератар 8/384; 9/528

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)