сімво́ліка, -і, ДМ -ліцы, ж.

1. Сімвалічнае значэнне, што прыпісваецца чаму-н.; выражэнне ідэй, паняццяў або пачуццяў пры дапамозе ўмоўных знакаў (сімвалаў).

С. лічбаў.

С. колераў.

2. зб. Сукупнасць якіх-н. сімвалаў.

Народная с.

|| прым. сімвалі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімво́ліка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сімво́ліка
Р. сімво́лікі
Д. сімво́ліцы
В. сімво́ліку
Т. сімво́лікай
сімво́лікаю
М. сімво́ліцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сімво́ліка ж. симво́лика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сімво́ліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.

1. Сімвалічнае значэнне, што прыдаецца чаму‑н. Сімволіка хімічных элементаў. Сімволіка кветак.

2. зб. Сімвалы; сукупнасць якіх‑н. сімвалаў. Піянерская сімволіка. □ Выкарыстанне народнай сімволікі было вельмі характэрным і для дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімво́ліка ж. Symbólik f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СІМВО́ЛІКА,

1) арганізаваная сістэма сімвалаў, створаная чалавекам для спрашчэння перадачы інфармацыі. Характэрна для кожнай сферы матэрыяльнага і духоўнага свету чалавека: С. мовы, жэстаў, мастацтва, абрадаў, міфаў, паданняў, гульні, магіі і да т.п. Чалавек выступае ў якасці кіраўніка і каардынатара структурнай цэласнасці і функцыянальнасці С. У кожным грамадстве яна фарміруецца на пэўным этапе гіст. развіцця ў адпаведнасці з базавымі прынцыпамі канструявання ў грамадскай свядомасці касмалагічных і антрапалагічных вобразаў, уяўленняў пра мікра- і макракосм. С. падпарадкоўваецца прынцыпам паслядоўнасці (стварэнне на аснове аднолькавых перадумоў і матываў, агульных навук., эстэт. і этычных установак, што пануюць у грамадстве, сімвалаў, сінанімічных па змесце і форме), несупярэчнасці (адсутнасць сімвалаў, што маюць некалькі значэнняў, у т. л. процілеглых адно аднаму), усеагульнасці, абумоўленай сімвалічнай прыродай чалавечай культуры і заснаванай на неабходнасці мінімізацыі затрат пры апрацоўцы інфармацыі. На кожным з падраздзелаў С. (элементным, структурным, сістэмным) сімвал набывае семантычныя, стылістычныя і сэнсавыя нагрузкі. Чым больш строгая і менш скажоная сувязь паміж сімвалам і сутнасцю, якую ён сімвалізуе, тым вышэй роля семантычнага зместу ў функцыянальнай накіраванасці С. (напр., магічная і навук. С.). Чым больш складаныя і выразныя фармальныя якасці сімвала, тым вышэй значэнне стылістычных параметраў С. (напр., С. мастацтва і міфалогіі). Дамінаванне сэнсавага зместу сімвала выяўляецца ў дакладным адлюстраванні ў С. сац. норм і арыенціраў (напр., С. этыкету, рытуалаў, геральдыкі і інш.). Семантычная нагрузка С., адрозненне ад стылістычнай і сэнсавай, менш рухомая і з развіццём грамадства фактычна не мяняецца.

2) Навука, якая вывучае эвалюцыю семантыкі сімвалаў. Гал. праблемы С. — прырода сімвала; дынаміка ўзаемадзеяння сімвалаў у межах пэўнай сімвалічнай сістэмы; умовы супрацьстаўлення элементаў чужародных сімвалічных сістэм. Асн. прынцып С. — выкарыстанне прыёмаў і падыходаў сістэмнага аналізу. Гал. задача С. — выяўленне ступені скажэння значэння сімвалаў на кожным сістэмным падраздзеле (элементным, структурным і сістэмным). Часам у якасці сіноніма «С.» выкарыстоўваюць тэрміны «сімбалогія», «сімвалазнаўства», «сімволіказнаўства».

А.​Р.​Жаўняк, І.​І.​Мячыкава.

т. 14, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сімво́ліка

(гр. symbolikos = сімвалічны)

1) выражэнне ідэй, паняццяў або пачуццяў пры дапамозе ўмоўных знакаў (сімвалаў) (напр. с. лічбаў, с. хімічных элементаў);

2) сукупнасць сімвалаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сімво́ліка-алегары́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сімво́ліка-алегары́чны сімво́ліка-алегары́чная сімво́ліка-алегары́чнае сімво́ліка-алегары́чныя
Р. сімво́ліка-алегары́чнага сімво́ліка-алегары́чнай
сімво́ліка-алегары́чнае
сімво́ліка-алегары́чнага сімво́ліка-алегары́чных
Д. сімво́ліка-алегары́чнаму сімво́ліка-алегары́чнай сімво́ліка-алегары́чнаму сімво́ліка-алегары́чным
В. сімво́ліка-алегары́чны (неадуш.)
сімво́ліка-алегары́чнага (адуш.)
сімво́ліка-алегары́чную сімво́ліка-алегары́чнае сімво́ліка-алегары́чныя (неадуш.)
сімво́ліка-алегары́чных (адуш.)
Т. сімво́ліка-алегары́чным сімво́ліка-алегары́чнай
сімво́ліка-алегары́чнаю
сімво́ліка-алегары́чным сімво́ліка-алегары́чнымі
М. сімво́ліка-алегары́чным сімво́ліка-алегары́чнай сімво́ліка-алегары́чным сімво́ліка-алегары́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сімво́ліка-арнамента́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сімво́ліка-арнамента́льны сімво́ліка-арнамента́льная сімво́ліка-арнамента́льнае сімво́ліка-арнамента́льныя
Р. сімво́ліка-арнамента́льнага сімво́ліка-арнамента́льнай
сімво́ліка-арнамента́льнае
сімво́ліка-арнамента́льнага сімво́ліка-арнамента́льных
Д. сімво́ліка-арнамента́льнаму сімво́ліка-арнамента́льнай сімво́ліка-арнамента́льнаму сімво́ліка-арнамента́льным
В. сімво́ліка-арнамента́льны (неадуш.)
сімво́ліка-арнамента́льнага (адуш.)
сімво́ліка-арнамента́льную сімво́ліка-арнамента́льнае сімво́ліка-арнамента́льныя (неадуш.)
сімво́ліка-арнамента́льных (адуш.)
Т. сімво́ліка-арнамента́льным сімво́ліка-арнамента́льнай
сімво́ліка-арнамента́льнаю
сімво́ліка-арнамента́льным сімво́ліка-арнамента́льнымі
М. сімво́ліка-арнамента́льным сімво́ліка-арнамента́льнай сімво́ліка-арнамента́льным сімво́ліка-арнамента́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сімво́ліка-місты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сімво́ліка-місты́чны сімво́ліка-місты́чная сімво́ліка-місты́чнае сімво́ліка-місты́чныя
Р. сімво́ліка-місты́чнага сімво́ліка-місты́чнай
сімво́ліка-місты́чнае
сімво́ліка-місты́чнага сімво́ліка-місты́чных
Д. сімво́ліка-місты́чнаму сімво́ліка-місты́чнай сімво́ліка-місты́чнаму сімво́ліка-місты́чным
В. сімво́ліка-місты́чны (неадуш.)
сімво́ліка-місты́чнага (адуш.)
сімво́ліка-місты́чную сімво́ліка-місты́чнае сімво́ліка-місты́чныя (неадуш.)
сімво́ліка-місты́чных (адуш.)
Т. сімво́ліка-місты́чным сімво́ліка-місты́чнай
сімво́ліка-місты́чнаю
сімво́ліка-місты́чным сімво́ліка-місты́чнымі
М. сімво́ліка-місты́чным сімво́ліка-місты́чнай сімво́ліка-місты́чным сімво́ліка-місты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)