сілкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак.

1. каго. Падмацоўваць ежай, карміць.

С. клёцкамі.

2. што. Забяспечваць чым-н. неабходным для нармальнага дзеяння, функцыянавання (спец.).

С. акумулятар.

|| наз. сілкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сілкава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сілку́ю сілку́ем
2-я ас. сілку́еш сілку́еце
3-я ас. сілку́е сілку́юць
Прошлы час
м. сілкава́ў сілкава́лі
ж. сілкава́ла
н. сілкава́ла
Загадны лад
2-я ас. сілку́й сілку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сілку́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сілкава́ць несов.

1. разг. подкрепля́ть;

с. хле́бам і са́лам — подкрепля́ть хле́бом и са́лом;

2. тех. пита́ть;

с. кацёл вадо́й — пита́ть котёл водо́й;

с. электраэне́ргіяй раён — пита́ть электроэне́ргией райо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сілкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

1. каго. Карміць, падмацоўваць ежай. Дзед Талаш сілкаваў Панаса хлебам і салам, спецыяльна спечаным тут жа на ражончыку над агнём. Колас.

2. што. Спец. Забяспечваць чым‑н. неабходым для нармальнага дзеяння, функцыяніравання. Сілкаваць кацёл вадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сілкава́ць ‘карміць, падмацоўваць ежай’ (ТСБМ, Касп.), сілкава́цца ‘падмацоўвацца’ (Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Сцяшк.); ‘пабірацца, харчавацца’: сілкавацца ласкавым хлебам (Сержп. Прымхі). Укр. силкува́ти ‘падмацоўваць’, силкува́тися ‘сіліцца, старацца, узмацняцца’ Ад *сілка, памянш. да сіла (гл.); параўн. укр. си́лка ‘тс’, силко́вий ‘дужы, моцны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сілкава́нне, -я, н.

1. гл. сілкаваць.

2. Тое, што забяспечвае нармальнае дзеянне, функцыянаванне чаго-н. (спец.).

С. для радыёпрыёмніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сілкава́нне ср.

1. разг. подкрепле́ние;

2. тех. пита́ние;

1, 2 см. сілкава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zasilać

незак.

1. папаўняць; падмацоўваць;

zasilać kasę — папаўняць касу;

2. тэх. сілкаваць;

zasilać prądem — сілкаваць электрычным токам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

power2 [ˈpaʊə] v.

1. прыво́дзіць у дзе́янне або́ рух

2. сілкава́ць, забяспе́чваць эне́ргіяй

power up [ˌpaʊərˈʌp] phr. v. уключы́ць сілкава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сілкава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сілкаваць і сілкавацца.

2. Спец. Тое, што забяспечвае нармальнае дзеянне, функцыяніраванне чаго‑н. Сілкаванне для радыёпрыёмніка. □ А ў нас машыны іншыя .. Замест электронных лямп пастаўлены крышталікі паўправаднікоў. Энергіі для сілкавання гэтых машын патрэбна нямнога. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)